У 50-ці метрах ад беларуска-літоўскай мяжы лідскія памежнікі затрымалі мужчыну без дакументаў у гідракасцюмы і маскхалаце. Там жа знайшлі шэсць каробак з цыгарэтамі. 40-гадовы жыхар Гродзенскай вобласці запэўнівае, што да гэтага не датычны, паведамляе gpk.gov.by.
Каля 4 гадзін 24 лютага пограннаряд заставы «Драбішуны» знайшоў каля літоўскай тэрыторыі тры скрынкі з таварамі падакцызнай групы. На месца прыбыла трывожная група. Пры аглядзе мясцовасці памежнікі знайшлі яшчэ тры скрынкі. А затым у кустах выявілі чалавека ў спецыяльным рыштунку.
Пачалі адміністрацыйны працэс за парушэнне памежнага рэжыму. Толькі знаходжанне ў памежзоне без дакументаў можа абыйсціся мужчыне штрафам да 50 базавых велічынь.