Беларускі ўрад дазволіў тром беларускім цэментным заводам перакласці працэнты па сваіх крэдытах у 2020 годзе на рэспубліканскі бюджэт, піша euroradio.fm. Адпаведная пастанова Саўміна тычыцца «Беларускага цэментнага завода», «Крычаўцэментнашыфера» і «Краснасельскбудматэрыялаў», а таксама «Гродзенскага шклозавода».
Дзяржава будзе выплачваць працэнты па крэдытах цэментных заводаў у беларускіх рублях 3 у памеры стаўкі па крэдыце, але не больш за 100% стаўкі рэфінансавання, а ў валюце — у памеры стаўкі па крэдыце, але не больш за 7% гадавых.
Таксама бюджэт заплаціць частку працэнтаў па крэдытах ААТ «Гродзенскі шклозавод»: у беларускіх рублях — у памеры 50% стаўкі рэфінансавання, у замежнай валюце — у памеры 50% стаўкі па крэдыце. «Вызваленыя» сродкі папоўняць «абаротку» прадпрыемства.
З дадаткаў да пастановы вынікае, што ААТ «Беларускі цэментны завод» на 1 снежня 2019 года павінен па крэдытах «Беларусбанка» каля $ 44,5 мільёнаў і каля 40,5 мільёнаў рублёў; даўгі ААТ «Крычаўцэментнашыфер» таму ж банку складаліў $ 195,5 млн; а ААТ «Краснасельскбудматэрыялы» павінна амаль 5 млн рублёў «Банку развіцця» і яшчэ каля $ 27 млн, 1,1 млн еўра і 10,8 мільёна рублёў «Беларусбанку».
Сумарны доўг ААТ «Гродзенскі шклозавод» на 1 снежня 2019 года — $ 1 млн, 757 тысяч еўра і каля 1,9 млн рублёў. Яго крэдытор — ААТ «АСБ Беларусбанк».
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…