На сайце petitions.by з’явіўся зварот. Беларусы просяць, каб уладальнікі аўтамабіляў, якія ўязджаюць на нашы дарогі, удзельнічалі ў фінансаванні ўтрымання дарог. Пакуль за гэта плацяць беларусы і грамадзяне не членаў ЕАЭС. Расіяне, напрыклад, у фінансаванні не ўдзельнічаюць.
Пэтыцыю накіруюць у Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь.
«У цяперашні час склалася парадаксальная сітуацыя, пры якой за праезд па дарогах нашай краіны плацяць нашы грамадзяне (шляхам аплаты дарожнага збору для легкавых аўтамабіляў), плацяць грамадзяне Украіны і іншых краін, якія не члены ЕАЭС. Але за праезд легкавых аўтамабіляў з Расіі, Арменіі і Казахстана не плаціць ніхто. Гэтыя выдаткі кладуцца на плечы беларускіх падаткаплацельшчыкаў.
Акрамя турыстаў і бізнесменаў, гэтай асаблівасцю заканадаўства актыўна карыстаюцца і грамадзяне нашай краіны, набываючы аўтамабілі на расійскіх і армянскіх нумарах з мэтай пазбягання дарожнага збору.
Лічым, што ў выпадку захавання абавязку аплаты дарожнага збору грамадзянамі Беларусі, усе астатнія ўладальнікі легкавых аўтамабіляў, якія ўязджаюць на нашу тэрыторыю, таксама павінны ўдзельнічаць у фінансаванні ўтрымання дарог. Рэалізавана гэта можа быць праз продаж віньетак, альбо праз сістэму «БелТолл», альбо іншым чынам", — гаворыцца ў тэксце петыцыі.