Ядуць і топчуць пасевы. У Гродзенскім раёне абмеркавалі лёс зуброў

Аб захаванні папуляцыі гэтых жывёл у рэспубліцы і рэгуляванні іх колькасьці гаварылі спецыялісты розных ведамстваў і структур на нарадзе, якая адбыўлая 20 лютага, у СВК «Азёры Гродзенскага раёна», паведамляе rgazeta.by.

— Наша краіна можа ганарыцца тым, што яна — адна з нямногіх, якая стаяла ля вытокаў захавання і прымнажэння колькасці зуброў, — падкрэсліў міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь Андрэй Худык.

Ён адзначыў, што важны не толькі колькасны складнік, але і праца над чысцінёй пароды, падтрыманне здароўя папуляцыі. Да таго ж цяпер у трох найбуйнейшых трымальнікаў зуброў, а гэта СВК «Азёры Гродзенскага раёна», нацыянальны парк «Белавежская пушча» і ДЛГУ «Асіповіцкі доследны лясгас» колькасць гэтых жывёл значна перавышае аптымальную на адведзеную тэрыторыю.

У прыватнасці, азёрская мікрапапуляцыя, якая налічвае каля 400 асобін, дастаўляе нязручнасці не толькі роднаму, але і найбліжэйшым сельгаскааператывам: жывёлы з’ядаюць, вытоптваюць палі з пасевамі. Адны спецыялісты прытрымліваюцца пазіцыі рассялення мікрапапуляцыі, іншыя — зніжэння патрабаванняў да выбракоўванню і здабычы жывёл.

Па словах Андрэя Худыка, толькі прымаючы да ўвагі меркаванні ўсіх зацікаўленых бакоў, можна прыйсці да дакладнага рашэння. Аднак гэта няхуткі працэс, які патрабуе дэталёвага падыходу, у тым ліку вывучэння замежнага вопыту, у прыватнасці, амерыканскага па працы з бізонам, расійскага — па каўказскім зубру.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне выдаткуюць $ 8000 на іміджавы ролік аб працы ЖКГ

ЖКГ Гродна хоча зняць відэаролік аб развіцці і сучаснай структуры працы сваіх прадпрыемстваў. Ён будзе…

9 красавіка 2025

У Гродне адкрылася крама «Власть кофе» з напоем кубінскіх каранёў

Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…

8 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся рэстаран «Бекон»: двухпавярховы і з адкрытай кухняй

У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…

8 красавіка 2025

Розніца ў 200 гадоў. Самая вядомая «гістарычная» выява Новага замка — насамрэч сучасная рэканструкцыя

Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…

8 красавіка 2025

У цэнтры Гродна адкрылася фотастудыя — кліентаў прывабліваюць жывымі куранятамі

У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…

8 красавіка 2025

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025