Блізіцца важнае для беларусаў свята — Міжнародны дзень роднай мовы. У гонар свята творчая кампанія «А-чатыры», якая займаецца распрацоўкай настольных гульняў, — дорыць падарункі! Усіх, хто прагне размаўляць па-беларуску і вучыць родную мову, аўтары гульні віншуюць са святам і дораць асобнік настольнай гульні «Мова. Буслік. Горад». А Hrodna.life робіць прыемныя зніжкі на свае кнігі!
Атрымаць свой падарунак можна 21 лютага! Заходзьце па адрасе: Гродна, вул. Кірава 3, крама «Кубік», і скажыце кодавую фразу «Хачу атрымаць падарунак да Дня роднай мовы». У гэты дзень аўтар асабіста ўручыць вам падарункі.
Калі па нейкіх прычынах у вас не атрымаецца зайсці 21 лютага альбо вы з іншага гораду, а вельмі хочаце атрымаць свой падарунак, запоўніце, калі ласка, гугл-форму, і з вамі звяжуцца, удакладняць, як перадаць падарунак.
Пасля атрымання падарунка ад «Кубіка», вы можаце зайсці ў рэдакцыю Hrodna.life (вул. Кірава, 3, 2 паверх, уваход праз краму «Адметнасць») і набыць кнігі са зніжкай: на кнігу «Горад адзін, успаміны розныя» — 30%, на кнігу «Гісторыі з гродзенскіх вуліц» — 10%.
Што такое «Мова. Буслік»?
«Мова. Буслік» — гэта серыя ўнікальных настольных гульняў, якія дапамогуць палюбіць беларускую мову з дзяцінства. Гульня пазнаёміць не толькі з літарамі, але і з цікавымі беларускімі словамі, а розныя варыянты правілаў зробяць яе даступнай для дзяцей рознага ўзросту — ад 3 да 7 гадоў. Настольна гульня «Мова. Буслік» цудоўна падыйдзе як для гульні дзяцей з бацькамі, так і стане добрым матыватарам пагаварыць па-беларуску для моладзі!