«Дом лясной адміністрацыі» адновяць у Гродне

Рэканструкцыя будынка завершыцца да фестывалю нацыянальных культур. На першым паверсе плануецца адкрыць музей лясной гаспадаркі. Другі і трэці паверхі можа заняць адміністрацыя Гродзенскага лясгаса.

Сёння вядзецца уцяпленне будынка знутры, каб захаваць старадаўнія фасады. Таксама вядзецца ўзмацненне падмуркаў. Перакрыцці паверхаў з драўляных заменены на жалезабетонныя. Абновіцца і дах дома. Ён будзе збудаваны з керамічнай чарапіцы. Таксама праектам прадугледжаны пад’ёмнік для інвалідаў-калясачнікаў. Пра гэта grodnonews.by паведамілі ў УКБе Гродна. Работы выконвае «Гроднапрамбуд».

Такім чынам у Гродне з’явіцца яшчэ адзін аб’ект, які адновіць архітэктуру позняга барока, прывабны для замежных турыстаў і гасцей горада.

Двухпавярховы дом з мансардным надбудовай па адрасе: Тызенгаўза, 4Б адносіцца да гістарычнай забудовы комплексу будынкаў на аднайменнай плошчы. Дату яго пабудовы — 1776 год — пацвярджае выяўленая пры разборцы прыхаваная частка фахверка — прускай сцяны. Гэта апорныя слупы і бэлькі з вонкавага боку дома, якія надаюць будынку характэрны выгляд. Падобны тып будаўнічай канструкцыі захаваўся да гэтага часу ў многіх краінах Заходняй Еўропы.


В Гродно на аукцион выставили здание времен Тизенгауза — одно из самых старых в городе

В Гродно обнаружили старый подвал возле здания 18 века. Его не было в проекте


Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025