Напрыканцы лютага у гродзенскага музыкі Алеся Дзянісава прарвала «Творчэскій нарыў». Паліліся з нарыва песні і дыялогі з сучаснага жыцця “рыбят”, “мужыкоў”, “цёцяў Зінаў” ды “дзядзяў Коляў”. У выніку атрымаўся музычна-размоўны серыял аднаго двара. Галоўныя героі і расказчыкі, Быхдер і Міксалыч, таксама не “з Луны звалілісь”. Яны жувуць побач са сваімі “радзіёзрыцелямі і целеслушацелямі” і гатовы шчыра расказваць пра сваё жыццё. Творчае крэда дуэта – “Толька трасянка!!! Толька шансон!!!”.

Разам з Алесем Дзянісавым  і Дзмітрыем  “Вундерам” над “Нарывам” працавалі таксама  Наста і  Макс Назарукі. Музыкі не хаваюць, што галоўнымі натхняльнікамі іх творчасці сталі калдыры “Саша і Сірожа”: “Эта нашы атцы, мы на ніх раўняемся”.

https://youtu.be/PXSP9R9FGuE

Ідэя ўласнага праекта, таксама як і творчыя псеўданімы Быхдер і Міксалыч, паўсталі ў 2013 годзе, падчас велапаходу да возера Попкі на Міёршчыне. Ішоў дождж, рабіць не было чаго, у выніку –  пачалі выдумляць і спяваць абы-што. З таго часу песень і размоваў “за жысьць” ды “гісторый, што прыключалісь окала нас”, набралася на цэлы альбом. Нешта адпавядае рэчаіснасці, іншае – прыдумалі, прызнаюцца аўтары. Агулам у альбом увайшлі 10 “разгавораў” і 9 музычных стужак.

 

 

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact [email protected]