Аўстралійцы Эндру і Джэкі год таму адправіліся ў кругасветнае падарожжа. Яны пабывалі больш чым у 50 краінах. Што яны запомнілі з Беларусі і Гродна?
Пара на некалькі дзён прыехала ў Гродна. На памяць Эндру зрабіў у інстаграме тры пасты з нашага гораду.
www.instagram.com/p/B8kDoX9gtLF/?utm_source=ig_web_copy_link
Першае, што кінулася ім у вочы — нізкія цэны. Асабліва Эндру шакавалі цэны цыгарэт. Цыгарэты ў Аўстраліі - самыя дарагія ў свеце. Кошт адной пачкі (30 штук) можа даходзіць да 80 беларускіх рублёў!
З гледзішча Эндру, цыгарэты ў Беларусі самыя танныя ў свеце — усяго 1,6 аўстралійскіх долара за пачак.
www.instagram.com/p/B8nwT5Sgif4/?utm_source=ig_web_copy_link
У іншым пасце ён напісаў, што Гродна — гэта, верагодна, самы савецкі горад, які ён калі-небудзь наведваў. «У іх ёсць плошча Леніна, вуліца Савецкая, вуліца Карла Маркса і Савецкая плошча», — піша ён.
Нягледзячы на гэта, хлопец адзначыў, што беларусы — самыя ветлівыя людзі ў свеце. «Кожны, хто падыходзіў да нас пагутарыць, хацеў паказаць што-небудзь у сваім горадзе. Яны не гавораць, як прайсці куды-небудзь, а вядуць цябе да гэтага месца».
Сваім любімым беларусам Эндру называе Руслана Кулевіча. Руслан знайшоў яго ў цэнтры горада, спытаў ці не згубіўся ён, правёў па горадзе, паказаў рэдакцыю Hrodna.life. Чаму Кулевіч — найлепшы беларус па версіі аўстралійца, чытайце ў інстаграме Эндру.
www.instagram.com/p/B8pKkt5gIMj/?utm_source=ig_web_copy_link
Перад тым, як рушыць далей у дарогу, Эндру адзначыў, што ў Беларусі ўсе проста шчаслівыя ад таго, што маюць сваю незалежную краіну.