Рэдакцыя Hrodna.life запусціла на petitions.by зварот у Гродзенскі гарвыканкам з просьбай зрабіць табліцы раскладу руху на прыпынках зручнымі. Мы лічым, што тыя, якія ёсць зараз, нязручныя для гродзенцаў і, асабліва, для гасцей горада. А яшчэ, нават такія недасканалыя табліцы пачалі знікаць з некаторых прыпынкаў.
На некаторых прыпынках, дзе размясцілі электронныя табло з інфармацыяй пра бліжэйшы чаканы транспарт, знялі старыя металічныя табліцы з раскладам. Такім чынам, даведацца пра расклад на будучыню стала немагчыма.
У прадпрыемстве «Аператар пасажырскіх перавозак» патлумачылі, што расклады вернуць — яны будуць прыгожыя, каваныя. Але форма падачы не зменіцца. Мы лічым, што калі абнаўляць расклад, дык адразу рабіць яго больш зразумелым для ўсіх.
Падпішыце петыцыю і падзяліцеся ёю! Мы апублікуем афіцыйны адказ, як толькі яго атрымаем.
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…
У Гродне на Віленскай, 37 адкрыўся новы буцік-гатэль і рэстаран The Cult - і выклікаў…
Пакуль сады толькі заквітнеюць, ва ўстановах і крамах Гродна падрыхтавалі вясновыя фотазоны. Часта гэта гронкі…