Улады Кітая вырашылі знішчыць частку грошай, канфіскаваных у раёнах, у якіх найбольш распаўсюджаны каронавірус. Аб якой колькасці наяўных ідзе гаворка, не раскрываецца, піша sb.by са спасылкай на Business Insider.
Знішчэнню падлягаюць банкноты, якія збіралі ў шпіталях, на рынках, у аўтобусах і іншых месцах распаўсюджвання віруса, іх утылізуюць у Гуанчжоу. Таксама кітайскі Цэнтрабанк аддаў распараджэнне аб тым, каб камерцыйныя крэдытныя арганізацыі трымалі грошы з заражаных раёнаў асобна.
Захаваныя банкноты дэзінфікуюць. Грошы будуць апрацоўваць ультрафіялетам і змяшчаць на свайго роду каранцін на два тыдні, перш чым зноў запускаць у абарачэнне.
Успышка смяротнага каронавіруса ўпершыню зарэгістраваная ў канцы снежня мінулага года кітайскім горадзе Ухань правінцыі Хубэй, большасць заражаных знаходзяцца ў цэнтральнай частцы Кітая. Па дадзеных на 17 лютага колькасць інфіцыраваных перавысіла 58,1 тысячы, памерлі 1775 чалавек, ачунялі - 6639 грамадзян.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…