Больш за паўсотні гасцей сабраліся 15 лютага на вечарынцы ў тату-салоне «Адважнае Сэрца». Чацвёра гродзенцаў расказалі гасцям аб сваей творасці. Мастачка і спявачка Дар’я Багаслова прадставіла 10 карцін у медытатыўным стылі і лірычны рэпертуар гурта «Раса мечтателей», журналіст і краязнаўца Руслан Кулевіч расказаў пра кнігі вусных успамінаў ды іх герояў, паэтка Аліна Паўлоўская чытала свае вершы, а Аляксандр (Ленан) Гайваронскі выканаў аўтарскія песні.
Дар’я Багаслова ўжо другі раз удзельнічае у праграме закрытага клуба «ТТ». На першай сустрэчы яна выступіла як музыкантка двух гродзенскіх калектываў і правяла відэа-прэзентацыю адной са сваіх карцін. Гэтым разам госці клуба пабачылі яшчэ 10 работ аўтаркі.
«Дар'я ўспрымае свет і праз гукі, як музыкантка, і праз вобразы, як мастачка, — кажа муж і калега мастачкі Дзмітрый Брытанаў. — Таму яе карціны такія незвычайныя. Яна не баіцца выкарыстоўваць яркія колеры, на яе карцінах ёсць рэльеф і аб’ём. Яе карціны ствараюць такое непаўторнае касмічнае адчуванне».
Песняй «Зірні за небакрай» на верш гродзенскай паэткі Аліны Паўлоўскай Дарья працягнула сустрэчу клуба. Пасля Аліна прачытала яшчэ некалькі твораў са свайго першага зборніка «За небакраем».
Гродзенскі журналіст і краязнаўца Руслан Кулевіч пазнаеміў гродзенцаў са сваімі кнігамі ды іх героямі, паказаў частку старых фотаздымкаў са сваёй калекцыі.
Аляксандр Гайваронскі, якога ў горадзе ведаюць як фронтмэна кавер-бэнда «Fair Play» раскрыў гасцям «ТТ» новы бок свёй творчасці. Ён спяваў песні, напісаныя на ўласныя вершы.
Наступная сустрэча закрытага творчага клуба адбудзецца праз месяц. Калі хочаце патрапіць на вечарынку — шукайце знаёмства з арганізатарамі.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…