13 лютага кампанія «ЗОВ-Маркет» зарэгістравалася ў якасці рэзідэнта СЭЗ «Гроднаінвест» з інвестыцыйным праектам стварэння вытворчасці па перапрацоўцы драўніны.
У рамках праекта новы рэзідэнт СЭЗ набудзе недабудаваны аб’ект у Аульсе (інвестыцыйны ўчастак № 4) і створыць на яго базе прадпрыемства па вытворчасці сухой образной дошкі, бруса, мэблевых нарыхтовак.
Больш за 70% прадукцыі будзе экспартавацца ў краіны Еўрапейскага саюза, паведамляе grodnoinvest.by. «ЗОВ-Маркет» інтэгруюць у вытворчую структуру групы кампаній «ЗОВ». Агульныя інвестыцыйныя затраты па праекту складуць за 2,8 млн еўра. У перыяд рэалізацыі праекта будзе створана 41 новае працоўнае месца.
Летась рэзідэнтамі СЭЗ «Гроднаінвест» сталі 4 кампаніі з агульным аб’ёмам заяўленых інвестыцый больш за 190 млн долараў ЗША. Экспарт прадпрыемстваў-рэзідэнтаў дасягнуў адзнакі ў 944 млн долараў, а доля СЭЗ «Гроднаінвест» у агульным аб’ёме экспарту прамысловых тавараў Гродзенскай вобласці вырасла да 42%. Ключавымі экспарцёрамі СЭЗ «Гроднаінвест» сталі прадпрыемствы-рэзідэнты ТАА «Белагротерминал», СТАА «Контэ Спа», ЗТАА «Кронаспан», ААТ «Лакафарба», ТАА «Белагроферт», ААТ «Радыёхваля», СТАА «ЗОВ-ЛенЕЎРАМЭБЛЯ», ААТ «Белкард «, ГП «Конус», ААТ «НЗГА». На топ-10 экспарцёраў прыйшлося 80% ад агульнага аб’ёму экспарту СЭЗ «Гроднаінвест».
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…