Крэатон «Першыя ідэі: тэхналогіі» сабраў 15 лютага каля 100 школьнікаў з Гродна. Іх аб’ядналі прыхільнасць да новых тэхналогій і беларускай мовы. У выніку супрацы камандаў з ментарамі паўстаў тузін ідэй, вартых увагі і распаўсюду. Гродзенскі крэатон — трэці ў праекце кампаніі А1 «Першыя». Ранейшыя сустрэчы прайшлі ў Магілёве і Віцебску, на чарзе астатнія абласныя цэнтры. Лепшыя ўдзельнікі крэатонаў будуць змагацца за перамогу і айфон на рэспубліканскім узроўні.
У чым фішка «Крэатону»
Праект А1 «Першыя» стварыў пляцоўку, дзе школьнікі могуць прапанаваць свае ідэі для вырашэння сацыяльных праблем. Сярод тэмаў, з якімі працавалі школьнікі ў Гродне — экалогія, тэхналогіі, культура і інклюзія. Вынікі мазгавога штурма прэзентаваліся ў TED-фармаце. Гэта развагі і прапановы аб тэхналогіях, цікавостках і дызайне (technology, entertainment, design). Надалей пераможцы могуць паўдзельнічаць у сустрэчах TEDxYouth@Minsk і прэзентаваць на шырокую аўдыторыю свае ідэі, вартыя распаўсюду.
Меркаваннем Мікалая Брэндзелева, кіраўніка аддзелу карпаратыўных камунікацый кампаніі А1, мэты праекта адпавядаюць сусветным трэндам:
«Праект дазваляе школьнікам выразіць свой погляд на сучасныя тэхналогіі. Фармат «Першых» не новы, ТЕD ад 1984 года прасоўвае місію распаўсюду унікальных ідэй. Адметнасць крэатону - яго беларускі каларыт, павышэнне цікавасці
Што «баліць» гродзенскім школьнікам
У гродзенскім крэатоне паўдзельнічала 10 каманд. Спаборніцтвы ішлі ў два этапа і пачыналіся з прагляду ролікаў сусветна вядомых выступоўцаў. Далей школьнікі меліся прапанаваць, як палепшыць самыя набалелыя аспекты навучальнага працэсу і зрабіць яго больш эфектыўным.
Школьнікі прапанавалі стварыць сайт з базай усіх падручнікаў, працоўных сшыткаў, канспектаў і электронных дзённікаў; замяніць школьныя інфармацыйныя гадзін на вебінары, а тэмы для іх выбіраць самім на школьным сайце; здымаць на відэа школьныя урокі, каб іх можна было паглядзець дома, стварыць ан-лайн базу ўзаемадапамогі па розных прадметах; арганізаваць у школьных сталоўках электронную чаргу, ці стварыць разумны будзільнік, які можна адключыць, толькі адказаўшы на пытанні па школьнай праграме.
Журы конкурса ацэньвала актуальнасць і арыгінальнасць ідэяў, кантрэтнасць і аргументаванасць прапановаў, а таксама валоданне беларускай мовай.
Хто атрымае iPhone Xs
У намінацыі «Як з дапамогай сучасных тэхналогій зрабіць працэс навучання больш эфектыўным» перамог праект сайта з усімі падручнікамі, працоўнымі сшыткамі і электроннымі дзённікамі. На думку школьнікаў, гэта дапаможа зменшыць папяровую валакіту. Журы адзначыла таксама ідэю электронная чаргі для школьных сталовых і разумнага будзільніка.
У намінацыі «Дадаткі, карысныя для грамадства у сферах культуры, інклюзіі, экалогіі» перамаглі дадаткі, што ацэніваюць экалагічнасць перамяшчэння карыстальніка па гораду; смарт-даведнік па гістарычных месцах і нацыянальных святах, а таксама VR-акуляры, праз якія можна пабачыць разбураныя архітэктурныя аб’екты горада.
Пераможцы крэатона прадставяць Гродна ў Мінску, на моладзевай канферэнцыі TEDxYouth@Minsk. Сярод прадстаўнікоў усіх абласцей абяруць 10 лепшых спікераў-фіналістаў. Яны і атрымаюць ад кампаніі А1 смартфоны iPhone Xs.