З пачатку лютага каля дома купца Мураўёва ў Гродне з’явіліся рабочыя. Цяпер яны рыхтуюць аб’ект да будучай рэканструкцыі.

У канцы 2019 года стала вядома, што старадаўні дом у цэнтры Гродна купіў бізнесмэн Станіслаў Сямашка. Як нам вядома, цяпер распрацоўваецца праект рэканструкцыі. Што там будзе ў будучыні, пакуль невядома. Не выключана, што новая гасцініца «Сямашка».

Дом купца Мураўёва зноў рыхтуюць да рэканструкцыі

У розны час дом купца Мураўёва быў жылым, тут знаходзіліся Гродзенскае аддзяленне Беластоцкага камерцыйнага банка і крама мануфактурных тавараў, пазней абласная навуковая бібліятэка. З пачатку 1990-х будынак не выкарыстоўваўся, у 1995−96 гадах пад выглядам рэканструкцыі будынак фактычна разрабавалі і кінулі.

З 2006 года будынкам валодаў «Беларускі народны страхавы пенсійны фонд». У лістападзе 2012 года скончылася рэстаўрацыя фасада. Неўзабаве «Беларускі народны страхавы пенсійны фонд» ператварыўся ў ААСТ «Мегаполіс», якое шмат гадоў не выконвала свае абавязацельствы па рэканструкцыі будынка.


Чытайце таксама:

Смотрите, как выглядят старые подвалы дома купца Муравьева в Гродно

«Бедные сами виноваты, что они бедные!» — гродненский миллионер Семашко о бизнесе, рэкете и Бентли за $ 300 тысяч

Дом купца Мураўёва: рамонт даўжынёю ў 20 гадоў

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]