У Гродне пачаўся прыём заявак на конкурс новых ідэй для развіцця музеяў - «Музей маёй мары». Арганізатары прапануюць апісаць сваё бачанне сучаснага музея і найлепшыя ідэі абяцаюць увасобіць у жыццё.
Удзельнічаць могуць жыхары Гродзенскай вобласці, у тым ліку школьнікі і студэнты незалежна ад грамадзянства. Спачатку арганізатары паставілі ўзроставае абмежаванне для ўдзельнікаў - да 31 года, але ўчора, як паведамілі ў музеі гісторыі рэлігіі, аргкамітэт яго скасаваў.
Конкурсныя працы могуць быць звязаныя з экспазіцыямі і выставамі, фондамі, адукацыйнай і навуковай дзейнасцю музея, музейным мэнэджментам і маркетынгам. Можна прапанаваць ідэі па дызайне музейных прастор і прадстаўленні музея ў інтэрнэце.
Форма можа быць любая, папярэдне ўзгодненая з арганізатарамі: эсэ, эскіз, макет, трохмерная мадэль і іншыя. Заяўкі і конкурсныя матэрыялы можна дасылаць да 15 красавіка на пошту muzey-religii@t*t.by з паметкай конкурс «Музей маёй мары», або ў музей гісторыі рэлігіі па адрасе г. Гродна, вул. Замкавая, 16.
З 16 красавіка па 30 красавіка журы будзе ацэньваць прадстаўленыя праекты і складзе шорт ліст 10 работ для ўдзелу ў фінале. 7 мая пройдзе фінальны тур, па выніках якога журы абярэ трох пераможцаў конкурсу. Іх абвесцяць на «Ночы музеяў» 16 траўня 2020 г. у музеі гісторыі рэлігіі, куды запросяць ўсіх фіналістаў.
Пераможцы атрымаюць прызы: за першае месца — смарт-гадзіны, за другое — бесправадныя навушнікі, за трэцяе — знешні акумулятар. Усім ўдзельнікам фінальнага тура дадуць дыпломы і памятныя падарункі.
Арганізатары конкурсу — упраўленне культуры Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі. Больш інфармацыі - на сайце музея гісторыі релігіі.
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…