На сайце petitions.by з’явілася петыцыя, якая заклікае выбіраць мэраў, а не прызначаць. Яе плануюць накіраваць у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь праз 27 дзён.
«Мэраў выбіраюць, па нашых дадзеных, ва ўсіх еўрапейскіх краінах, акрамя Беларусі. У нас у адпаведнасці са ст. 119 Канстытуцыі кіраўнікі мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў прызначаюцца на пасаду і вызваляюцца ад пасады Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або ва ўстаноўленым iм парадку i зацвярджаюцца на пасадзе адпаведнымі мясцовымі Саветамі дэпутатаў.
Выбары, а не прызначэнне старшыняў выканкамаў маглі б змяніць існуючы парадак і прымусілі б уладаў прыслухацца да меркавання грамадзян і ўлічваць яго пры прыняцці рашэнняў, а не выконваць указанні звыш. У сувязі з гэтым патрабуем зрабіць пасады кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў выбарнымі", — сказана ў тэксце петыцыі.
На раніцу 12 лютага пад ёй падпісаліся 196 чалавек. Падтрымаць петыцыю можна тут.
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…