Актывісты папрасілі дапамогі ў гродзенцаў і арганізавалі збор сродкаў праз краудфандынг. Акрамя гарадскога, быў арганізаваны і рэспубліканскі збор. У Гродне штрафы прысудзілі пяці актывістам. Мікалай Салянік дадаткова заплаціў штраф за непавагу да суда.

Пасля акцыі супраць інтэграцыі ў Гродне асудзілі пяць актывістаў: Сяргея Верамеенку, Ежы Грыгенчу, Уладзіміра Арцымана, Вадзіма Саранчукова і Мікалая Саляніка. Актывістаў асудзілі па арт.23.34 КоАП РБ — Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў. Яны спрабавалі абскардзіць рашэнні мясцовых судоў у Гродзенскім абласным судзе. Але ўсе суддзі пакінулі рашэнні без зменаў.

Вадзіму прысудзілі штраф у 25 базавых велічынь, Мікалаю — 20 і 25 б.в., Сяргею — 30 б.в., Ежы — 10 б.в., Уладзіміру — 10 б.в. Мікалай Салянік падчас абскарджвання прыкаваў сябе ланцугом да бар’ернай стойкі ў залі суда і адмовіўся пакідаць памяшканне. Гэта палічылі дробным хуліганствам і асудзілі яго яшчэ на 15 базавых.

Мінскія актывісты дапамаглі аплаціць штрафы Саранчукову і Саляніку. Дзякуючы гродзенцам штрафы пакрылі Арцыман, Грыгенча і Верамеенка. Таксама Салянік аплаціў штраф за дробнае хуліганства.

Агулам гродзенцы сабралі 56 плацяжоў на 1 334 рублёў на molamola.by, не ўлічваючы фізічны збор грошай.

Актывісты дзякуюць усім, што дапамагаў аплаціць штрафы. Яны будуць звяртацца ў Камітэт па правах чалавека, а таксама напішуць заявы ў следчы камітэт і пракуратуру.


Штрафы ад 10 да 30 базавых. Гродзенскіх актывістаў судзілі за акцыю супраць інтэграцыі з Расіяй

Организатору акции против интеграции дали штраф 45 базовых. В знак протеста он порвал Конституцию

Суд у Гродне: У знак пратэсту актывіст прыкаваў сябе ланцугом. Прыйшлося выклікаць МНС, хуткую і АМАП