Польская паліцыя шукае вінаватых у нападзе на іншаземцаў у Торуні, піша Gazeta Wyborcza. Напад адбыўся ўначы з суботы на нядзелю ў Старым горадзе. Пацярпелі пяць чалавек, сярод якіх быў і грамадзянін Беларусі.
Здарэнне адбылося каля 1.30 ночы. Ахвярамі сталі грамадзяне Беларусі, Польшчы, Расіі і Украіны. Сябры размаўлялі паміж сабой па-руску, гэта і стала прычынай нападу. Супрацоўнікі паліцыі заявілі прэсе, што напад адбыўся паводле нацыянальнай прыкметы.
— Атрыманыя да цяперашняга часу дадзеныя сведчаць аб тым, што інцыдэнт адбыўся на нацыянальным узроўні. Выявы злачынцаў былі запісаны камерамі назірання, — паведамілі ў мясцовай паліцыі. Паліцыянты шукаюць сведак здарэння і тых, хто дапаможа апазнаць нападнікаў. Іх было сямёра.
— Сумленне не спыніла іх пабіць нават дзяўчыну. У сябра, рэпатрыяванага паляка, пералом чарапной косці, але, на шчасце, гэта не так ужо і сур’ёзна. На нас напалі з лозунгамі «Польшча для палякаў» і «Е… украінцаў» — паведаміла адна з ахвяр у Facebook. - Больш за ўсё мяне палохала пасіўнасць людзей, якія не рэагавалі на сітуацыю.
«Радыё С**бода» скантактавалася з маладым чалавекам. У размове ён дадаў, што самыя сур’ёзныя траўмы атрымаў паляк, які рэпатрыяваўся з Расіі. Яму будуць рабіць аперацыю. Сярод ахвяраў быў і грамадзянін Беларусі, этнічны паляк. Пра гэта сказаў «С**бодзе» згаданы сведка.
— Ён не ў шпіталі. З ім усё ў парадку.
Сведка збівання расказаў, што нападнікі накінуліся на іх, потым сышлі, а праз некаторы час вярнуліся і працягвалі біць.
Нядзельны інцыдэнт у Торуні асудзіў мэр Міхал Залескі.
— Гэта бандытызм і надзвычайная праява нянавісці, з якімі нельга змірыцца. Я рашуча асуджаю такія паводзіны! Я спадзяюся, што паліцыя хутка выявіць вінаватых, а суд іх пакарае. Нуль талерантнасці да бандытаў!
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…