Навіны

У Гродне з’явіўся бясплатны гурток для вывучэння беларускай мовы

Гурток «Простыя словы» з’явіўся ў арганізацыі народнай адукацыі АБФ (Актыўным Быць Файна). Удзельнікі гуртка будуць вывучаць беларускую мову з дапамогай цікавых гульняў, сур’ёзнай літаратуры і беларускага кінематографа, даведаюцца пра культуру і традыцыі краіны. І ўсё гэта — бясплатна.

— Мы вырашылі стварыць гурток, таму што праблема «разумею, але сказаць не магу» існуе пагалоўна, у тым ліку ў мяне, — кажа лідарка гуртка. — Мову мы будзем вывучаць праз культуру і праз гульні. Напрыклад, пазнаёмімся з мастацтвам выцінанкі, даведаемся, што такое «батлейка», згуляем у беларускія народныя гульні. Мы будзем даведвацца нейкіх цікавых аўтараў і паэтаў, як класікаў, так і сучасных, плюс, вядома ж, народныя казкі. Будзем нешта чытаць на месцы.

Заняткі плануюцца раз на два тыдні па нядзелях. Першы занятак прайшоў 9 лютага. Больш інфармацыі - тут.

— Кожнаму зручна вывучаць нешта па рознаму, але ў спрэчцы нараджаецца ісціна, а значыць, калі мы можам падзяліцца ведамі і паспрачацца адзін з адным «на роўных», то інфармацыя запомніцца лепш, і гэта будзе цікава, без сістэмы ацэньвання, кантролю наведвання, — кажа пра перавагі такога спосабу вывучэння лідарка гуртка.

Яна кажа, што ўдзельнікаў на першым гуртку было няшмат, але яны падтрымалі ідэю, усім цікавы працяг.

Што такое АБФ?

АБФ (Актыўным Быць Файна) — першая ў Беларусі арганізацыя сучаснай народнай адукацыі для моладзі і дарослых. Тут праводзяць навучальныя (шведскія) гурткі, акадэміі лідарства, цімбілдынгі, семінары, трэнінгі, воркшопы, публічныя кінапрагляды, жывыя бібліятэкі, дэбаты, акцыі і шмат іншых цікавых адукацыйных мерапрыемстваў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025