У чатырох населеных пунктах раёна — Рацічы, Казіміраўка, Сонічы і Саломенка — зачыненыя крамы. Людзей гэта вельмі непакоіць, піша rgazeta.by.
Гандлёвыя кропкі, паведамілі ў кіраўніцтве райспажыўтаварыства, не працуюць, бо прадаўцы сышлі ў адпачынкі, а замяніць іх няма кім. Ян Васілеўскі запатрабаваў, каб гандлёвае абслугоўванне людзей было наладжана ў ранейшым рэжыме. «Няхай работнікі бухгалтэрыі, іншыя спецыялісты становяцца за прылавак, калі не прадумалі пытанне з заменай», — кажа кіраўнік райвыканкама Ян Васілеўскі.
Газета «Перспектыва» успамінае, што калі ў мінулым годзе ў прыватнай фірме «Крослайт», якая займаецца гандлем, была напружанка з кадрамі, за прылаўкам стаяў нават выканаўчы дырэктар: «І таваразварот не пацярпеў. Вось як трэба турбавацца і пра свой заробак, і аб тым, каб не страціць рынак збыту! Дарэчы, у Расіі, калі жанчына-прадавец ідзе ў адпачынак, яе замяняе ў краме хто-небудзь з членаў сям'і. Такі прыклад прывёў Ян Янавіч. Чаму ў нас не ўзяць гэта за аснову?»
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…