Фота: instagram.com/trk_triniti
Гандлёва-забаўляльны комплекс Triniti заключыў дамову з перавозчыкам ATLAS BUS. У ГЗК запланаваны прыпынак і пасажырскі тэрмінал, які будзе аказваць паслугі перавозчыкам і пасажырам.
Ён будзе накіраваны на невялікай транспарт — гэта маршруткі міжгародніх зносінаў: Мінск, Брэст, Скідзель, Ваўкавыск. Таксама ATLAS BUS выходзіць на міжнародны трафік — Беласток, Варшаву, Вільню, Друскенікі.
— З першых дзён будаўніцтва аб’екта тэма аўтавакзала не давала спакою нам усім. Мы знайшлі ўсе магчымыя шляхі, каб прыцягнуць сюды такі кірунак. Але ацанілі ўсе магчымасці ў плане абмежаванасці забудовы на зямельным участку, блізкасці бальніцы, Румлёўскага парку. І зразумелі, што мы не зможам размясціць тут нешта, што будзе падыходзіць пад паняцце аўтавакзал або аўтастанцыя.
Так што на тэрыторыі комплексу будзе прыпынак, дзе змогуць праводзіць адзнакі ў дакументах і абілечваць пасажыраў. У зоне дыспетчарскага пункта ёсць уваход у Triniti.
— Са слоў прадстаўнікоў ATLAS BUS, база іх кліентаў - 90 тыс. чалавек у месяц і іх колькасць расце. Большая частка гэтых людзей — нашы патэнцыйныя кліенты, — кажуць у ТРК. Пакуль перавозчык збірае людзей у пунктах горада.
Triniti вядзе перамовы з гарадскімі ўладамі аб тым, каб размясціць на тэрыторыі комплекса прыпынак грамадскага транспарту. Транспарту прапануюць зайсці маршрутам на тэрыторыю ГЦ, то бок арганізаваць скразны рух і прайсці прама пад лагатыпам Triniti. Так карыстальнікі ATLAS BUS змогуць адразу перасесці на грамадскі транспарт.
ГЗЦ Triniti запрацуе ў Гродне 12 лютага. Урачыстае адкрыццё пройдзе 29 лютага. У першую чаргу запусцяць 70% прылеглай тэрыторыі і 35% плошчаў. Гэта 32 тыс. кв. метраў з 84.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…