Гандлёва-забаўляльны комплекс Triniti заключыў дамову з перавозчыкам ATLAS BUS. У ГЗК запланаваны прыпынак і пасажырскі тэрмінал, які будзе аказваць паслугі перавозчыкам і пасажырам.

Ён будзе накіраваны на невялікай транспарт — гэта маршруткі міжгародніх зносінаў: Мінск, Брэст, Скідзель, Ваўкавыск. Таксама ATLAS BUS выходзіць на міжнародны трафік — Беласток, Варшаву, Вільню, Друскенікі.

— З першых дзён будаўніцтва аб’екта тэма аўтавакзала не давала спакою нам усім. Мы знайшлі ўсе магчымыя шляхі, каб прыцягнуць сюды такі кірунак. Але ацанілі ўсе магчымасці ў плане абмежаванасці забудовы на зямельным участку, блізкасці бальніцы, Румлёўскага парку. І зразумелі, што мы не зможам размясціць тут нешта, што будзе падыходзіць пад паняцце аўтавакзал або аўтастанцыя.

Так што на тэрыторыі комплексу будзе прыпынак, дзе змогуць праводзіць адзнакі ў дакументах і абілечваць пасажыраў. У зоне дыспетчарскага пункта ёсць уваход у Triniti.


Чытайце таксама: У ГЗК Triniti можна будзе атрымаць Tax Free


— Са слоў прадстаўнікоў ATLAS BUS, база іх кліентаў - 90 тыс. чалавек у месяц і іх колькасць расце. Большая частка гэтых людзей — нашы патэнцыйныя кліенты, — кажуць у ТРК. Пакуль перавозчык збірае людзей у пунктах горада.

Triniti вядзе перамовы з гарадскімі ўладамі аб тым, каб размясціць на тэрыторыі комплекса прыпынак грамадскага транспарту. Транспарту прапануюць зайсці маршрутам на тэрыторыю ГЦ, то бок арганізаваць скразны рух і прайсці прама пад лагатыпам Triniti. Так карыстальнікі ATLAS BUS змогуць адразу перасесці на грамадскі транспарт.

ГЗЦ Triniti запрацуе ў Гродне 12 лютага. Урачыстае адкрыццё пройдзе 29 лютага. У першую чаргу запусцяць 70% прылеглай тэрыторыі і 35% плошчаў. Гэта 32 тыс. кв. метраў з 84.


Чытайце таксама:

Колькі каштаваў ГЗК Triniti і калі ён акупіцца

Глядзіце, як выглядае ГЗК Triniti перад адкрыццём

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]