У Гродне прадавалі небяспечныя жавальныя цукеркі. Fruzzy Duo з начыннем расійскай вытворчасці праверылі ў акрэдытаванай лабараторыі, паведамілі БЕЛТА ў Гродзенскай абласной інспекцыі Дзяржстандарту.
– Пры вытворчасці прадукцыі выкарыстоўвалася маслатлушчавая сыравіна з павышаным утрыманнем транс-ізамераў тлустых кіслот, што з’яўляецца парушэннем патрабаванняў тэхнічных рэгламентаў Мытнага саюза “Аб бяспецы харчовай прадукцыі”. Гранічна дапушчальны ўзровень быў перавышаны ў 2,3 разы, – распавялі ў Гродзенскай абласной інспекцыі Дзяржстандарту.
Спецыялісты растлумачылі, што ўжыванне транс-ізамерах тлустых кіслот прамысловага паходжання, якія ўтвараюцца ў працэсе гідравання алеяў і тлушчаў, стала адной з праблем няправільнага харчавання. Транс-ізамеры тлустых кіслот дрэнна засвойваюцца арганізмам чалавека. Ужыванне ў ежу алеяў з іх утрыманнем павялічвае рызыку ўзнікнення сардэчна-сасудзiстых захворванняў.
Партыі цукерак забароняць да рэалізацыі. Таксама накіравана інфармацыя аб унясенні іх у інфармацыйны рэсурс “Небяспечная прадукцыя”, размешчаным на партале Дзяржстандарту.



