Ездзіў у аўтобусе і фатаграфаваў пасажыраў: школьнік з Гродна прадставіў фотапраект «35-ы маршрут»

Некалькі месяцаў вучань 11 класа Гродзенскай гарадской гімназіі Вадзім Калупайла ездзіў па маршруце 35 аўтобуса і фатаграфаваў пасажыраў. У яго назапасілася шмат здымкаў і хлопцу прапанавалі выставіцца ў галерэі фотаклуба «Гродна». Адкрыццё выставы прайшло 6 лютага.

Маршрут гродзенца праходзіў ад Савецкай плошчы да Юбілейнага возера.

«У пачатку лета я паставіў сабе мэту — зрабіць пейзажныя здымкі на Юбілейным возеры. І кожны дзень ездзіў на 35 маршруце, — распавядае Вадзім Калупайла. — На канчатковы прыпынак ехаць каля 40 хвілін. Каб за гэты час чымсьці заняцца, я пачаў рабіць першыя кадры.

Ніхто з людзей не ведаў, што я іх фатаграфаваў. Падчас паездкі ўсе займаліся сваімі справамі. Нехта думаў і глядзеў у акно, хтосьці чытаў кнігу ці сядзеў у тэлефоне. Так я і ўцягнуўся ў гэтую справу, і, сам таго не ўсведамляючы, пачаў збіраць здымкі пасажыраў.

Героі майго праекта — гродзенцы, якія ездзяць у асноўным з горада на лецішча і назад".

Калі Вадзім прыязджаў на канчатковы прыпынак — Юбілейнае возера, то здымаў прыроду. Бывала, і рыбакі траплялі ў яго аб’ектыў. Усе свае фатаграфіі хлопец рабіў на фотаапарат Nikon D3200.

«Я нідзе не выкладваю свае фатаграфіі. Але на выставу адабраў 20 найлепшых работ. А было зроблена больш за 100 кадраў», — адзначыў Вадзім.

Кіраўнік фотаклуба «Гродна» Аляксандр Ласмінскі адзначыў, што Вадзім таленавіты хлопец і многія вопытныя фатографы былі здзіўлены, што школьнік так здымае. Пасля школы Вадзім рыхтуецца паступаць на кінатэлеаператарскую справу на факультэт экранных мастацтваў Акадэміі мастацтваў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенскі «Кронан Парк Гатэль» прызналі найлепшым гатэлем ў краінах СНД

Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…

7 красавіка 2025

У Беларусі рэзкі рост пазбаўлення бацькоўскіх правоў — дасягнулі «рэкорду» за апошнія 9 гадоў

У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…

7 красавіка 2025

Гродзенец набіў татуіроўку ў памяць рэпера Пашы Тэхніка

Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…

7 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: на Дзевятоўцы прадаюць кватэру з чарапашкамі-ніндзя і аб’ёмнай картай свету на сцяне

На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…

4 красавіка 2025

Лакацыі паводле фільмаў пра вайну, парад і ўзяцце Тэкстыльшчыкаў замест Рэйхстага. Што плануюць у Гродне на 9 траўня?

У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…

4 красавіка 2025

У Гродне падаражэў праезд у гарадскім транспарце — і на прыгарадных маршрутах

З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…

4 красавіка 2025