У Кітайска-беларускім індустрыяльным парку «Вялікі камень» пад Мінскам рыхтуюцца да прыезду 80 кітайцаў. Іх плануюць патрымаць на карантыне.
Раней чакалася, што з навагодніх вакацый у КНР іх вернецца значна больш — каля 400. Але праз каранавірус супрацоўнікам шэрагу дзяржкампаній у КНР забаранілі выязджаць у замежныя камандзіроўкі, піша sb.by. Шмат такіх як раз і працавалі ў «Вялікім камені».
Читайте также: Белорусские лекарства полетели в Китай. На очереди — медики
У парку рыхтуюць спісы тых кітайцаў, якія ўсё ж вернуцца ў Беларусь. Праводзіцца аналіз рэгіёнаў, з якіх яны будуць прыбываць. Некалькі чалавек з правінцыі Хубэй, дзе знаходзіцца цэнтр эпідэміі, застануцца ў Кітаі. Па прылёце ў Беларусь у аэрапорце усе кітайцы пройдуць спецыяльны тэст, які вызначыць стан здароўя і мусіць выявіць патагены. Па прыбыцці ў індустрыяльны парк яны патрапяць на двухтыднёвы каранцін, гэты час «адпачынку» ім аплаціць кампанія.
У першым жылым доме на тэрыторыі парку ўжо ўвялі ў строй фельчарскі пункт, хоць планавалі зрабіць гэта пазней, таксама парк дамовіўся аб дапамозе з Смалявіцкай раённай бальніцай. Пакуль на шэрагу аб’ектаў працуюць беларускія субпадрадныя арганізацыі. Для працаўнікоў зрабілі памятку па папярэджанні распаўсюджвання інфекцыйных захворванняў, у прыватнасці каранавіруснай інфекцыі nCoV-2019.