Кітайская Geely занялася стварэннем «антывіруснага» аўтамабіля

Кітайскі вытворца аўтамабіляў Geely укладзе 53 мільёны долараў ЗША (370 мільёнаў юаняў) у стварэнне аўтамабіля з сістэмай фільтравання паветра, якая не прапускае вірусы, піша meduza.io са спасылкай на сайт кампаніі.

У Geely адзначылі, што распрацоўваюць такі аўтамабіль «для далейшай барацьбы з каранавірусам». Па словах распрацоўніка, гэта будзе не спецыялізаванай аўтамабіль, а прызначаны для звычайных спажыўцоў. Аўтамабілі з комплекснай антывіруснай абаронай павінны будуць не толькі ізаляваць ад шкодных рэчываў, але і чысціць паветра ў салоне.

«Навукова-даследчыя і канструктарскія бюро Geely Auto ў Еўропе, ЗША і Кітаі зоймуцца сумеснай распрацоўкай і даследаваннем новых матэрыялаў з антыбактэрыйнымі і супрацьвіруснымі ўласцівасцямі, якія могуць выкарыстоўвацца ў сістэмах кандыцыянавання паветра і на паверхнях, з якімі кантактуе чалавек, — такія як кнопкі і ручкі «, — сказана ў прэс-рэлізе аўтавытворцы.


Паводле дадзеных Дзяржаўнага камітэта па ахове здароўя Кітая, да 6 лютага ад пнеўманіі, выкліканай каранавірусам 2019-nCoV, памерлі 563 чалавекі, большасць — у Кітаі. Пацверджана 28 018 выпадкаў захворвання, 1153 чалавека вылекавалі, 26 302 — у карантыне.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025