Тэхнабанку ў выглядзе выключэння ў ГЗК Triniti кампанія GlobalBlue дазволіла размясціць пункт выдачы Tax Free. На дадзеных момант такія пункты выдачы ёсць толькі ў Мінску — у рэгіёнах Беларусі іх няма.
— Гэта сведчыць пра тое, што нават тыя людзі, якія будуць ехаць з Еўропы ў іншыя гарады Беларусі, праязджаючы праз Гродна, могуць заязджаць сюды і забраць Tax Free, што, зноў жа, павялічыць трафік нашага цэнтра, — кажа Юрый Фядзюк, намеснік дырэктара «Трыніці-Інвест» па камерцыйных пытаннях.
ТРК Triniti запрацуе ў Гродне 12 лютага. Урачыстае адкрыццё пройдзе 29 лютага. У першую чаргу запусцяць 70% прылеглай тэрыторыі і 35% плошчаў. Гэта 32 тыс. кв. метраў з 84.