БТ паказала фільм пра «цукровую справу». У чым абвінавачваюць дырэктараў?

Штогадовы памер хабараў фігурантам «цукровай справы» лічыўся сотнямі тысяч долараў ЗША. Такую інфармацыю агучылі ў эфіры БТ-1, піша n*.by.

Сцвярджаецца, што шырмай для карупцыйнай схемы стала Беларуская цукровая кампанія.

Дырэктары чатырох беларускіх цукровых заводаў нібыта ўступілі ў злачынную змову з кіраўніком Беларускай цукровай кампаніі Кірылавым, а таксама прадстаўніком расійскіх камерцыйных структур Кананенкам. Сцвярджаецца, што хабары плацілі за арганізацыю адгрузкі беларускага цукру ад Беларускай цукровай кампаніі ў адрас пэўных папярэдне ўзгодненых камерцыйных структур. Штогод сумы хабараў лічыліся сотнямі тысяч долараў ЗША.

Крымінальная схема працавала наступным чынам: чатыры заводы адгружалі ўвесь экспартны аб’ём Беларускай цукровай кампаніі. Далей значная частка сыходзіла падкантрольным пасярэднікам.

У сюжэце сцвярджаюць, што за гэта Кананенка пры дапамозе Кірылава перадаваў дырэктарам заводаў незаконнае грашовае ўзнагароджанне ў памеры ад $ 1 да $ 2,5 за кожную тону адгружанай прадукцыі.

Паводле аператыўных даных, незаконны даход лічыўся мільёнамі долараў.


Чытайце таксама: Лукашэнка пра «цукровую справу»: Я сам сказаў вярнуць самалёт і дастаць іх адтуль


Паводле следства, у Расеі была створана фірма-пракладка для пастаўкі сыравіны «Палімір», а ў Беларусі — завод-манапаліст па вытворчасці мяшкоў для цукру «Еўратарэкс». Мясцовы завод вельмі хутка пачаў працаваць у нуль, увесь прыбытак заставаўся на рахунках расійскага пасярэдніка, гатоўка знімалася і размяркоўвалася паміж змоўчшыкамі. Фактычным арганізатарам схемы выступіў дырэктар Гарадзейскага цукровага камбіната Міхаіл Крыштаповіч. У падзеле прыбытку ўдзельнічалі таксама дырэктар Беларускай цукровай кампаніі Дзмітрый Кірылаў і расійскі прадпрымальнік Кананенка, які і ажыццяўляў фактычны кантроль над «Палімірам». Дырэктары астатніх трох заводаў таксама былі ўцягнутыя ў супрацьпраўную дзейнасць, сцвярджаецца ў сюжэце.

Паводле тэлеканала, летась сумарны «мінус» чатырох цукровых заводаў у Жабінцы, Скідзелі, Гарадзеі і Слуцку дасягаў 200 млн рублёў.

Галоўны змагар са злодзеямі ў законе Ціхіня- таксама ўцягнуты ў «цукровую справу»

Як адзначаецца ў тэлесюжэце, да карупцыйнай схемы ў цукровай галіне меў дачыненне былы намеснік начальніка ГУБАЗіК МУС Уладзімір Ціхіня: легендарны змагар з бандытызмам у 1990-х і 2000-х нібыта згадзіўся за ўзнагароджанне страхаваць цукровую мафію і яе схему. У эфіры была паказана аператыўная здымка.

Начальнік аддзела следчага ўпраўлення КДБ Канстанцін Бычак растлумачыў, што Уладзімір Ціхіня паведамляў удзельнікам злачыннай групы звесткі аб аператыўна-вышуковых мерапрыемствах, даваў парады па канспірацыі, зачыстцы слядоў супрацьпраўнай дзейнасці.

Паводле звестак тэлеканала, менавіта Уладзіміра Ціхіню, як самага дасведчанага, затрымалі першым з усіх удзельнікаў «цукровай мафіі».

«Камітэтам дзяржаўнай бяспекі распачатыя крымінальныя справы па ч.3 арт.430 (атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры) у дачыненні да службовых асоб і па ч.2 арт.431 (даванне хабару ў буйным памеры) КК — у дачыненні да камерсантаў, якія давалі хабару. Цяпер расследаванне па крымінальнай справе працягваецца. Пад грузам неабвержных доказаў фігуранты даюць прызнальныя паказанні і супрацоўнічаюць са следствам», — праінфармаваў Канстанцін Бычак. Пакаранне — да 15 гадоў пазбаўлення волі.

Апошнія запісы

Палац Чацвярцінскіх у Гродне набыў канчатковыя рысы — аўтэнтычны дах аднаўляць не будуць

Будынак былой камендатуры (палац Чацвярцінскіх) у парку Жылібера набыў канчатковыя рысы пасля абнаўлення. Праўда, новы…

11 красавіка 2025

«Стаміўся пераскокваць сабачак і дзетак». Веласіпедысты не могуць дамовіцца з пешаходамі ў Пышках

Гродзенцы скардзяцца, што пракаціцца на веласіпедзе ці роліках па веладарожцы ў Пышках праблематычна. Прычына ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы скардзяцца на вялікія чэргі да артадонтаў — у некаторых клініках няма запісу нават на 2026 год

Гродзенка Вікторыя паскардзілася ў Threads, што запісацца на прыём да мясцовых артадонтаў амаль немагчыма. Пра…

11 красавіка 2025

На журналіста з Гродна Валерыя Руселіка збіраюць «арыентыроўку». Прыйшлі да яго сталой мамы

Сілавікі прыйшлі да маці журналіста і блогера Валерыя Руселіка ўвечары 9 красавіка. Яны былі ў…

11 красавіка 2025

Гродзенцы браты Байко ўвайшлі ў ТОП-100 паспяховых бізнесменаў Беларусі — але апускаюцца ўсё ніжэй

Валянцін Байко, намеснік дырэктара па развіцці «Контэ Спа», і яго брат, Дзмітрый Байко, намеснік дырэктара…

10 красавіка 2025

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025