Гродзенец купіў аўтамабіль з тайнікамі і вырашыў праблему незаконна

Гродзенец купіў Dodge Grand Caravan. На мяжы з Літвой машыну адправілі на сканер. У аўто выявілі схованкі, аб якіх кірошца нават не падазраваў. Паколькі забароненых рэчываў у схованках не аказалася, мужчыну адпусцілі, а машыну занеслі ў базу, распавялі аператыўнікі крымінальнага вышуку УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Такое «прывітанне» ад старога гаспадара знервавала аўтаўладальніка, і ў яго саспеў план. Па словах аператыўнікаў, мужчына купіў аўтамабіль-блізнюк, які адрозніваецца толькі па колеры: яго «амерыканец» быў зялёным, а новы — бардовым. Уладальнік памяняў кузаў у новай машыны і перафарбаваў у зялёны колер.

Маючы дакументы на зялёны Dodge Grand Caravan, толькі ўжо без «сюрпрызаў», мужчына выехаў у Літву ў надзеі, што махлярства не заўважаць. Але так як аўтамабіль ужо быў у базе, пры паўторным даследаванні супрацоўнікі мытні выявілі нестыкоўкі: схованкі бясследна зніклі. А пры дэталёвым аналізе былі знойдзеныя бардовыя ўчасткі кузава.

За падробку ідэнтыфікацыйнага нумара і выкарыстанне падробленых дакументаў распачатыя крымінальныя справы.

Падзяліцца
Меткі: аўтомяжа

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025