Самалёт з Хургады не змог прызямліцца ў гродзенскім аэрапорце праз снегапад. Яго перанакіравалі ў Мінск.
Нечаканы лютаўскі снег у Гродне перашкодзіў працы аэрапорта. Як паведаміў telegram-канал «Гродненские сливы», Боінг 737 авіякампаніі «Белавія» з турыстамі-адпачывальнікамі з Хургады павінен быў прызямліцца ў гродзенскім аэрапорце каля 13:00, але не здолеў.
Праз умовы надвор’я пасля двух колаў над Абухава самалёт накіравалі ў нацыянальны аэрапорт «Мінск». Шлях самалёта можна адсачыць на сэрвісе flightradar24.com. З Хургады самалёт вылецеў у 7:24.
Пасажыры дачакаліся паляпшэння надвор’я і ў 15:01 самалёт вылецеў з Мінска ў Гродна. Ён паспяхова прызямліўся ў гродзенскім аэрапорце ў 15:36.
На таргі выставілі ўчастак каля кальцавой развязкі праспекта Касманаўтаў і вуліцы Карскага. Згодна з прызначэннем…
Сэрвіс карт ад Google абнавіў спадарожнікавыя фатаграфіі Гродна. На іх можна ўбачыць найбуйнейшыя будоўлі горада,…
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…