У Гродне з’явіліся афішы канцэрта Віктара Шалкевіча, які адбудзецца 15 лютага ў мінскім Палацы прафсаюзаў. На іх напісана «Гарадзенец прызямліўся ў Мінску». Што гэта значыць, патлумачыў арганізатар мінскага канцэрта артыста і менеджар культуры Віталь Супрановіч.
«Штогод у лютым мы ладзім канцэрт гродзенца Віктара Шалкевіча ў Мінску. Нагоды для канцэрта — гэта дзень народзінаў Віктара і дзень закаханых. Да нас звычайна прыязджае шмат гродзенцаў, бо з канцэртамі Віктара ў родным горадзе слабавата», — расказаў ён.
У 2019 годзе ў артыста быў юбілей — 60 гадоў.
«Мы шукалі памяшканне для канцэрта. Але нешта не знайшлося пакуль. У год малой Радзімы выканаўца не можа выступіць у родным горадзе!».
Як патлумачыў Віталь Супрановіч, у 2019 годзе цягам некалькіх месяцаў пра выступ вяліся спачатку вусныя, пасля і пісьмовыя перамовы з буйнымі гродзенскімі канцэртнымі пляцоўкамі: Тэатрам лялек, Драматычным тэатрам, філармоніяй ды іншымі, звярталіся і да ўстаноў адукацыі. Дамовіцца так і не ўдалося: з розных прычын пляцоўкі адмаўляліся ад правядзення канцэрта, нават пры папярэдняй згодзе. Віталя прасілі нават паказаць даверанасць аб паўнамоцтвах па прадстаўленні інтарэсаў артыста. «Гэта нонсэнс, так не робяць», — абураецца Віталь Супрановіч. Афішы мінскага канцэрта размясцілі ў горадзе, і арганізатар спадзяецца, што гэта стане прыступкай да арганізацыі выступу Шалкевіча ў Гродне.
Вялікі юбілейны канцэрт Віктара Шалкевіча ў 2019 годзе ў Мінску адбыўся ў Палацы прафсаюзаў. У Гродне апошні раз на буйной пляцоўцы Шалкевіч выступаў у 2016 годзе.
«Спадзяемся, у сакавіку, дзякуючы мясцовым гродзенцам, месца знойдзецца і канцэрт будзе. Калі не знойдзецца, то будзем падымаць пытанне праз Міністэрства культуры, памочніка Прэзідэнта па Гродзенскай вобласці. Але мне падаецца, усё будзе добра, і Віктар пачне стабільна выступаць у сваім родным горадзе. Тым больш гродзенцы вельмі чакаюць яго, — кажа мінскі арганізатар. — А пакуль мы запрашаем прыехаць у Мінск 15 лютага, тым больш гэта субота. Наведаць канцэрт гарадзенца, які прызямліцца ў Менску, пагуляць па сталіцы нашай Радзімы. Не усё ж па Беластокам і Варшавам ездзіць, урэшце».
Палітвязень Мікалай Аўтуховіч 21 дзень быў у ШІЗА - ён непакоіцца пра сваё здароўе. Гродзенца…
Наталля, кандытарка з Гродна, натхнілася трэндам на антыстрэс-цацкі ў выглядзе лапак катоў і зрабіла аналагічны…
Заснавальніца брэнду адзення Krikate Кацярына Карлацяну распавяла, што на пачатку снежня ў Гродне адкрыецца прастора…
Блогер і былы палітвязень Вадзім Ермашук з Гродна 25 лістапада выдаліў свой акаўнт у Instagram.…
Нацягнуты паміж дрэвамі дрот, які знайшлі ў Пышках гродзенскія матацыклісты, апынуўся не адзінай небяспечнай пасткай…
На вуліцы Савецкай у Гродне на месцы "Дзіцячага свету" адкрылі бар "На Луне". Мяркуючы па…