З моманту затрымання дырэктараў цукровых заводаў прайшло 12 дзён і толькі сёння з’явіўся першы разгорнуты афіцыйны каментар па гэтай справе. Аляксандр Лукашэнка расказаў журналістам, што затрыманні праводзілі па яго асабістым загадзе.
«Такога ў Беларусі яшчэ не было, — цытуе belta.by Аляксандра Лукашэнка. — Што зрабілі гэтыя дзялкі - яны стварылі ў Маскве „пракладку“ — гандлёвы дом. Звычайная „пракладка“. Паставілі туды сваіх. З заводаў па дэмпінгавых цэнах прадавалі гандлёваму дому ў Маскве беларускі цукар. Тыя, павялічыўшы цану, прадавалі на рынку. Розніцу хабарамі раздавалі гэтым дырэктарам заводаў».
Прэзідэнт паабяцаў, што ў бліжэйшыя дні Камітэт дзяржбяспекі раскажа пра справу падрабязна.
Лукашэнка расказаў, які факт яго абурыў больш за ўсё: «Даўно на кантролі гэтае пытанне спецслужбы вялі. Мне далажылі, што за бясцэнак прадавалі гандлёваму дому гэты цукар, а частка па нейкай там павялічанай цане вярталася ў Беларусь. Можа быць, цукар нават не вывозілі ў Маскву і назад не завозілі. А дакументы ішлі туды, пераафармлялі, і тут проста з заводаў на наш рынак пастаўлялі гэты цукар з маржой. А потым гэтую маржу дзялілі на хабар. Гэта што, нармальна? "
«Там папаліся і з пагонамі людзі. Сказаў: усіх пад мятлу ў камеру. Усіх. Нават вось самалёт, нельга было раней затрымаць аднаго з дзеячаў. Вярнуць сказаў самалёт з Заходняй Еўропы, пасадзіць і выняць іх адтуль. Вярнулі самалёт, дасталі і адправілі ў следчы ізалятар. Жэстачайшае будзе стаўленне да гэтага», — паабяцаў прэзідэнт.
24 студзеня самалёт «Белавія» Мінск — Мюнхен вярнулі на падлёце да Уроцлава і пасадзілі ў Гродне. Па расказах пасажыраў, з борта знялі ад 6 да 8 чалавек. Пазней высветлілася, што сярод іх быў дырэктар Гарадзейскага цукровага камбіната Міхаіл Крыштаповіч. З працоўных месцаў зніклі дырэктара астатніх буйных цукровых камбінатаў Беларусі: Скідзельскага, Слуцкага і Жабінкаўскага, а таксама кіраўнік Беларускай цукровай кампаніі ў Маскве Дзмітрый Кірылаў. Афіцыйныя ведамствы інфармацыі па інцыдэнце не давалі.
Гродзенка Вікторыя Талкоўская апублікавала TikTok, у якім папрасіла гараджан назваць самыя змрочныя месцы Гродна. За…
Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…
Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…
Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…
Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…
Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…