Фота: tvr.by
X-Factor запрашае на перадкастынгі. У маршруце каманды папулярнага шоў - усе абласныя цэнтры, а таксама Баранавічы, Ліда, Мазыр, Бабруйск. Такая інфармацыя размешчана на сайце Белтэлерадыёкампаніі, паведамляе БЕЛТА.
Першымі свае таленты змогуць прадэманстраваць жыхары Гродна 14 і 15 сакавіка. Прэтэндэнтаў будуць ацэньваць у чатырох катэгорыях: дзяўчаты і хлопцы ад 16 да 24 гадоў, удзельнікі ад 25 і вышэй, а таксама вакальныя калектывы.
Фінальныя перадкастынгі пройдуць у Мінску ў маі. Сам жа праект выйдзе ў эфір у пачатку верасня на тэлеканале «Беларусь 1».
Усё, што вам трэба будзе зрабіць, гэта прыехаць у патрэбнае месца ў патрэбны час, выканаць твор, які лепш за ўсё вас раскрые, і адказаць на некалькі пытанняў пра сябе. На гэтай стадыі праекта будуць выслуханыя і запісаныя літаральна ўсе жадаючыя, а ўжо потым на працягу некалькіх месяцаў прадзюсарская група праекта адбярэ з усіх прэтэндэнтаў некалькі соцень самых яркіх выканаўцаў з самымі цікавымі гісторыямі і запросіць іх у Мінск. Тады гэтыя людзі і паўстануць перад членамі журы — яны ж настаўнікі, паведамляе tvr.by.
У выніку некалькіх стадый праслухваньняў (вы гэта ўсё ўбачыце ў верасні-кастрычніку) у праекце застануцца ўсяго крыху больш за 10 чалавек, па некалькі ў кожнай з чатырох намінацый. Іх-та і чакае ў лістападзе-снежні цэлы шэраг выступаў у канцэртах у прамым эфіры на «Беларусь 1».
На гэтай стадыі ад суддзяў ужо нічога не будзе залежаць, акрамя падрыхтоўкі падапечных — таго, хто павінен будзе пакінуць праект у кожным з эпізодаў, вызначаць тэлегледачы. Яны ж і выберуць у вялікім фінале пераможцу шоў.
Як кажуць удзельнікі шоу ў іншых краінах, конкурс дапамагае стаць вядомым і данесці сваю творчасць публіцы.
Пяць сотняў лістоў рэкамендацый. Такі аб’ём так званай production bible ці прасцей — вытворчай інструкцыі. Яе прадаставіў вяшчальнікам брытанскі праваўладальнік. Такой ж схемай пры пастаноўцы шоу карысталіся тэлеканалы Даніі, Італіі, Венгрыі, Аўстраліі, Японіі, Інданезіі. Дарэчы, на сёння праект рэалізавалі ў 56 краінах свету.
Падзяліцца вопытам запуску праекта на тыдні з Лондана ў Мінск прыляцеў выканаўчы прадзюсер Джонатан Булен. Ён не толькі рэалізаваў мноства сезонаў X-Factor, але і працаваў над такімі рэйтынгавымі праектамі, як «Хто хоча стаць мільянерам», «Шоу Шэран Осбарн», «Брытанія шукае таленты». Джонатан сустрэўся з камандай Белтэлерадыёкампаніі і абмеркаваў нюансы арганізацыі праграмы — ад правядзення кастынгу да лагістыкі і тэхнічных аспектаў. Наперадзе майстар-класы для вядучых, суддзяў, здымачнай каманды.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…