Польскі дыпламат: Беларусь становіцца нашым абсалютным прыярытэтам

«Калі мы не зробім Беларусі рэальнай прапановы партнёрскіх адносін, у нас не будзе шанцу звязаць яе з ядром Цэнтральнай Еўропы, — заявіў у інтэрв'ю польскай газеце «Rzeczpospolita» намеснік міністра замежных спраў Польшчы Павел Яблонскі, піша n*.by.

«Мяркую, што Беларусь — гэта ў найбліжэйшыя гады адзін з нашых абсалютных прыярытэтаў», — сказаў польскі дыпламат.

Намеснік міністра мяркуе, што ў апошнія гады Польшча «моцна сканцэнтравалася на Украіне», з якой яна мела цяжкае мінулае, а Польшчы след памятаць таксама пра Беларусь, з якой у яе «цяжкая цяпершчына». «Там прэзідэнт кіруе цвёрдай рукой, але відаць, што ён шукае пэўнай прапановы з боку Захаду. Тое, што ён не пагадзіўся на поўнае аб’яднанне з Расіяй, поўнае падпарадкаванне, добры прыклад таго», — лічыць Яблонскі.

Яго інтэрв'ю апублікаванае ў часопісе «Plus Minus», дадатку да газеты «Rzeczpospolita», блізкай да польскага нацыянальна-кансерватыўнага ўрада.

«Было б лягчэй, каб беларускія ўлады паступова змякчалі палітычны рэжым»

«Я перакананы, што пытанне Беларусі будзе ключавым, бо калі мы не зробім Беларусі рэальнай прапановы партнёрскіх адносін, у нас не будзе шанцу звязаць яе з ядром Цэнтральнай Еўропы», — дадае дыпламат.

Ён пацвердзіў, што з Беларусі даходзяць сігналы такога плана, хоць часам і супярэчлівыя. «Ад нашых прадпрымальнікаў мы маем інфармацыю, што супрацоўніцтва не заўсёды адбываецца належным чынам. З другога боку, прыходзяць сігналы, што беларусы зацікаўленыя ў павелічэнні прысутнасці Польшчы ў эканамічнай сферы. А гэта, у сваю чаргу, вядзе да збліжэння ў адносінах іншага роду», — тлумачыць Яблонскі.

Адначасова ён засцерагае, што Польшча павінна браць пад увагу, якія палітычныя нормы існуюць у Беларусі. «Было б лягчэй, каб беларускія ўлады паступова змякчалі палітычны рэжым», — падкрэслівае намеснік міністра замежных спраў.

«Наша мэта — заахвоціць Беларусь, каб яна мянялася»

Па яго словах, на пытанне магчымага збліжэння Беларусі з Захадам можна «глядзець дваяка». «Паставіць умовы, якія беларусы павінны выканаць, каб далучыцца да нас у якасці партнёра, або падысці да пытання прагматычна і дзейнічаць пакрокава ўзамен за паступовыя палітычныя рэформы», — кажа польскі дыпламат.

Ранейшыя тэорыі пра магчымасць раптоўнага падзення цяперашняй беларускай улады не спраўдзіліся, адзначае ён.

«Наша мэта — заахвоціць Беларусь, каб яна мянялася, — кажа Яблонскі. — але мы кажам, што хочам супрацоўнічаць, хоць нам некаторыя рэчы не падабаюцца. Нельга змусіць да гэтых перамен сілай», — дадае польскі дыпламат.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025