Людзям з інваліднасцю плануецца даць права бясплатнага карыстання любымі аўтамабільнымі паркоўкамі. Для іх таксама увядуць паслугі персанальных асістэнтаў. Такія нормы змяшчаюцца ў новым законапраекце «Аб правах інвалідаў і іх сацыяльнай інтэграцыі», паведаміла БЕЛТА старшыня Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па працы і сацыяльных пытаннях Людміла Канановіч.
Дакумент абмяркоўваўся сёння на пасяджэнні профільнай парламенцкай камісіі. Дэпутаты плануюць прыняць яго ў першым чытанні на вясновай сесіі.
Персанальнымі асістэнтамі стануць сацработнікі пасля спецыяльнага навучання. Таксама сацыяльныя работнікі змогуць удзельнічаць у пасяджэннях медыцынскіх экспертных камісій.
Квоты па працаўладкаванню людзей з інваліднасцю плануецца ўвесці ў 2023 годзе. Верагодна, гэта будзе ўжо абсталяваныя месцы, каб чалавек з абмежаванымі магчымасцямі мог там адразу прыступіць да працы. Чакаецца, што квоты будуць вызначаць для прадпрыемстваў, дзе працуе не менш за 100 чалавек.
У нарматыўна-прававым акце прапануецца прадугледзець з’яўленне ў абласных (Мінскім гарадскім), раённых і гарадскіх выканкамах, а таксама мясцовых адміністрацыях раёнаў у гарадах пастаянна дзеючых міжведамасных саветаў па правах інвалідаў.
Да нядаўняга часу айчынная сацыяльная палітыка ў адносінах да інвалідаў насіла пераважна кампенсацыйны характар. У асноўным усё зводзілася да прадастаўлення льгот і грашовых выплат. Цяпер на першы план вылучаюцца задачы па забеспячэнню інвалідаў роўных з іншымі грамадзянамі магчымасцяў: стварэнню ўмоў для максімальнай рэалізацыі сябе ў працоўнай дзейнасці, адукацыі, спорце.
У праект закона ўведзеныя новыя тэрміны і паняцці - «абілітацыя інваліда», «універсальны дызайн», «мова жэстаў», «разумнае прыстасаванне». Прадугледжана магчымасць стварэння цэнтраў рэабілітацыі і абілітацыі на рэспубліканскім і мясцовых узроўнях. Такія цэнтры могуць утварацца як па адным, так і па некалькіх напрамках, уключаючы медыцынскую, сацыяльную, прафесійную дапамогу.
Тэрмін «інваліднасць» у новым законапраекце набывае іншы акцэнт — ён зроблены не на медыцынскім складніку, а на сацыяльным аспекце, то бок на наяўнасці перашкод для ўдзелу грамадзян з абмежаванымі магчымасцямі ў жыцці грамадства.
Людміла Канановіч канстатавала, што ва ўсім свеце колькасць людзей з інваліднасцю значная, і тэндэнцыя такая, што яна працягвае расці. У Беларусі на 1 студзеня 2020 года на ўліку ў органах па працы і сацабароне знаходзіліся 573,7 тыс. такіх грамадзян, з іх інвалідаў 1-й групы — 86,7 тыс., 2-й групы — 360,3 тыс. Сярод інвалідаў у Беларусі налічваецца 33,2 тыс. дзяцей ва ўзросце да 18 гадоў. Удзельная вага гэтых людзей у агульнай колькасці насельніцтва складае 6%.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…