У Гродне ўзнагародзілі найлепшых ідэолагаў калгасаў і фабрык. Колькі яны атрымалі?

Гродзенскі раённы выканаўчы камітэт падвёў вынікі конкурсу на найлепшую пастаноўку ідэалагічнай работы ў арганізацыях Гродзенскага раёна у 2019 годзе, паведамляе rgazeta.by.

У групе «Сельскагаспадарчыя, лесагаспадарчыя арганізацыі» дыплом I і 20 базавых велічынь (540 рублёў) Гродзенскі раённы выканаўчы камітэт прысудзіў сельскагаспадарчаму вытворчаму кааператыву «Прагрэс-Верцялішкі».

Дыплом II ступені і 15 базавых велічынь (405 рублёў) атрымалі ўнітарнае аграрнае прадпрыемства «Гродзенская агароднінная фабрыка» і філіял «Скідзельскі» адкрытага акцыянернага таварыства «Агракамбінат «Скідзельскі».

Трэцяе месца падзялілі сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў «Свіслач» і сельскагаспадарчы вытворчы кааператыў імя І.П.Сянько. Кожны атрымаў па дыплому і грашоваму ўзнагароджанню ў 10 базавых велічынь (270 рублёў).

У групе «Арганізацыі сацыяльнай сферы, установы, якія забяспечваюць атрыманне сярэдняй, сярэдняй спецыяльнай і прафесійна-тэхнічнай адукацыі» першае месца заняў «Скідзельскі дзяржаўны сельскагаспадарчы прафесійны ліцэй» (20 базавых велічынь або 540 рублёў). Другое і трэцяе месца падзялілі ўстановы адукацыі горада Скідзель СШ № 1 і СШ № 3 адпаведна (15 (405 рублёў) і 10 базавых велічынь (270 рублёў).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025