Бацьку, які збіў да смерці дачку ў Зэльвенскім раёне, пагражае смяротнае пакаранне

У Зэльвенскім бальніцу са множнымі целавымі пашкоджаннямі даставілі чатырохгадовую дзяўчынку, якая праз два дні, не прыходзячы ў прытомнасць, загінула. 18 кастрычніка 2019 года яе збіў родны бацька, і зараз яму пагражае смяротнае пакаранне.

Следчы камітэт завяршыў расследаванне па гэтай справе. Высветлілі, што ў перыяд з 12 па 18 кастрычніка 2019 года 25-гадовы жыхар Зельвенскага раёна сістэматычна збіваў сваіх малалетніх дачок рукамі і нагамі, а таксама ўсім, што траплялася пад рукі (венікам, мухабойкай, дзягой, тапкам).

Па дадзеных следства, увечары 18 кастрычніка 2019 года п’яны бацька за непаслушэнства старэйшай дачкі нанёс ёй множныя ўдары рукамі, нагамі, тронкам веніка па жыццёва важным органам, двойчы кінуў аб тахту. Цялесныя пашкоджанні сталі прычынай смерці. Згодна з высновамі экспертаў, абвінавачаны ў той момант не пакутаваў на псіхічныя разлады і мог усведамляць, што ён робіць, і кантраляваць сябе.

Мужчыну прад’явілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 154 (катаванне) і пп. 2, 6 ч. 2 арт. 139 (забойства заведама малалетняга, які знаходзіцца ў бездапаможным стане, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Максімальнае пакараньне паводле апошняга артыкула — смяротны прысуд. Сваю віну мужчына не прызнаў. Крымінальную справу перадалі пракурору для накіравання ў суд.

Па фактах парушэнняў службовых асоб у сферы забеспячэння бяспекі і абароны правоў непаўнагадовых у аддзелы адукацыі Дзятлаўскага, Слонімскага, Зэльвенскага раённых выканаўчых камітэтаў унесены прадстаўленні. Для дачы крымінальна-прававой ацэнкі дзеянням службовых асоб матэрыялы выдзелены ў асобную вытворчасць.
Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025