Фота: instagram.com/trk_triniti
12 лютага 2020 года адкрыецца першая частка самага вялікага рэгіянальнага гандлёва-забаўляльнага комплексу TRINITI. Пра гэта яны паведамілі ў сваіх сацсетках. Карыстальнікаў, якія адгадалі дату адкрыцця, абяцалі ўзнагародзіць.
Урачыстае адкрыццё комплексу адбудзецца 29 лютага — у гэты дзень будзе шмат сюрпрызаў, але пра гэта раскажуць крыху пазней.
⠀
У першай лініі на плошчы 30.000 квадратных метраў адкрыюцца крамы вядомых фэшн-аператараў, гіпермаркет Green, кампактны дзіцячы клуб і ўтульная гульнявая, а яшчэ фітнес-клуб з абсталяваннем прэміум-класа, рэстараны хуткага харчавання, аддзяленні банкаў і іншыя паслугі.
⠀
Пасля другога, фінальнага этапу, расчыняць свае дзверы яшчэ каля 200 крам, запрацуе самы вялікі ў краіне фудкорт, пяцізальны кінатэатр сеткі Silver Screen, вялікі сямейны забаўляльны комплекс і бізнес-цэнтр на 1000 працоўных месцаў. Але гэта будзе крыху пазней.
Шматфункцыянальны комплекс TRINITI размесціцца ў Гродне. Тут размесцяцца прадуктовы і будаўнічы гіпермаркеты, крамы бытавой тэхнікі, адзення і абутку, спорттавараў, тавараў для дзяцей, ювелірных вырабаў, касметыкі і парфумерыі, а таксама аб’екты па аказанні паслуг насельніцтву. Большую частку TRINITI зоймуць зоны адпачынку: лядовы каток, фітнес клуб, дзіцячы гульнявы цэнтр.
У цэнтральнай частцы вас будуць чакаць утульныя рэстараны і кафэ. Для зручнасці кліентаў прадугледжаны два паркінга на 2125 месцаў: адзін двухузроўневы, другі - у тры паверхі. Асобнай увагі заслугоўвае бізнес-цэнтр, абсталяваны самымі новымі тэхналогіямі.
Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…
У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…
Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…
У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…
Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…
У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…