З 29 студзеня рабочыя пачалі разбіраць тратуар каля крамы «Ратушны». Неўзабаве там з’явіцца ўваход у старадаўні склеп, дзе адкрыецца кафэ-пякарня.

Зараз ўваход у падвал знаходзіцца з боку дворыка, але яшчэ ў жніўні ўладальнікі кафэ-пякарні (таксама яны валодаюць рэстаранам «Бакст») распавялі Hronda.life, што адновяць засыпаны стары ўваход з боку вуліцы Савецкай. Паводле дадзеных навуковага кіраўніка праекта, менавіта там і знаходзіўся арыгінальны ўваход у склеп. Усе дазволы на выкананне работ уласнікі атрымалі.

Што будзе ў падвале?

В старинном подвале на Советской откроется кафе-пекарня. Сейчас там проходят внутренние работы. Строительный и дизайнерский проекты предполагают сохранение аутентичности подвала.

У старадаўнім склепе на Савецкай адкрыецца кафэ-пякарня. Цяпер там праходзяць унутраныя работы. Будаўнічы і дызайнерскі праекты прадугледжваюць захаванне аўтэнтычнасці склепа.

Даведка

Першыя згадкі пра месца, дзе будзе кавярня — 16 стагоддзе. Там была гарадская карчма. Будынак, дзе сёння крама «Ратушны», пазіцыянуецца як палац Сангушак 18 стагоддзя. Краязнаўца Ігар Лапеха адзначаў, што гэты будынак будавалася на старых падмурках. Яшчэ ў 16 стагоддзі там была першая вядомая гарадская карчма.

Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт [email protected]