Паглядзіце, якой можа быць гоначная траса ў Гродне. Улады горада ўхваляюць ідэю аўтадрома

У аўта- і мотасупольнасці Гродне з’явілася надзея, што ў нашым горадзе будзе пабудавана гоначная траса. На нядаўняй сустрэчы з уладамі Гродна ідэя аўтадрома была падтрымана і пад яе будаўніцтва былі прапанаваны дзве лакацыі. «АвтоГродно» публікуе першыя рэндары трасы.

Нагадаем, у Гродне ўжо былі тры спробы стварэння гоначных трас, але яны праваліліся.

У 2019 годзе «АвтоГродно» сабраў захопленых аўтамабілістаў, матацыклістаў і спартсменаў Гродна. Яны абмеркавалі, якой можа быць траса ў сучасных рэаліях і для якіх дысцыплін, школ, мерапрыемстваў і спаборніцтваў яна будзе запатрабаваная. Затым удзельнікі сустрэчы выязджалі «ў палі» ў пошуках пасуючых лакацый для будучай трасы.

Снежань 2019 — у Гродне ліквідуюць адзіную трасу для аўтакроса
У студзені 2020 была арганізавана сустрэча са старшынёй Гродзенскага гарвыканкама. Мечыслаў Гой падтрымаў ініцыятыву, убачыў патэнцыял трасы для гродзенцаў і турыстаў. Вынікам сустрэчы стала прапанова двух магчымых лакацый для пабудовы аўтадрома.

Якім павінен быць аўтадром ў Гродне?

Аўтадром павінен адпавядаць стандартам міжнародных аўта-і мотафэдэрацый (FIA і FIM), каб на ім маглі праводзіцца еўрапейскія спаборніцтвы. Гэта значыць, што акрамя самога трэка, ён павінен ўключаць трыбуны, боксы для абслугоўвання тэхнікі, кафэ і паддок (пляцоўка для разгортвання лагера каманд). У перспектыве на трасе можа быць свой гасцінічны комплекс, аўтасэрвіс, мыйка і іншыя аб’екты.

Мінімальны спіс магчымых мерапрыемстваў:

— TimeAtack,
— Дрыфтынг,
— Джымхана,
— Трэк-дні,
— Спаборніцтвы па картынгу,
— Супермота,
— Мінімота,
— Мотаджымхана,
— Кальцавыя гонкі.

Траса павінна функцыянаваць і ў буднія дні, каб на ёй займаліся дзеці і дарослыя:

— школа картынгу,
— школа аўтамабільнага спартовага і экстрэмальнага кіравання,
— моташкола (і квадрашкола).

Даўжыня трасы — каля 3 км. Арыенціровачны кошт — 4 000 000 USD.

Варыянты фінансавання

1. Фінансаванне Еўрасаюзам. Для атрымання гранта неабходна знайсці тых, хто гатовы рэалізаваць падобны праект у Латвіі, Літве, Польшчы альбо ва Украіне.
2. Прыватны інвестар.
3. Збор сродкаў краудфандынгам.

Каб траса стала рэальнасцю, «АвтоГродно» звяртаецца да патэнцыйных партнёраў і валанцёраў за падтрымкай. Вы можаце быць карысныя, нават калі яшчэ не атрымалі правы кіроўцы або проста не любіце шум матацыклістаў па начах. Зацікаўленых просяць пісаць у рэдакцыю або ў акаунт GrodnoRing у інстаграм.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025