28 студзеня кампенсавалі тры штрафы з пяці, якімі былі пакараны ўдзельнікі акцыі супраць інтэграцыі 15 снежня ў Гродне. Агулам ім прысудзілі штраф у 120 базавых велічынь або 3060 рублёў. Актывісты звярнуліся за дапамогай да гродзенцаў і паспрабавалі сабраць грошы праз краудфандынг.
Закрытыя выдаткі за Сяргея Верамеенку (30 б.в.), Ежы Грыгенчу (10 б.в.) і Уладзіміра Арцымана (10 б.в.). Неаплочаныя штрафы ёсць яшчэ ў Вадзіма Саранчукова (25 б.в.) і Мікалая Саляніка (45 б.в.).
— Але ўжо зараз відавочна, што наша салідарнасць здольна змяніць гэту краіну! Вялікі дзякуй усім, хто дапамагае і словам, і рублем, і рэпостам, Беларусь — гэта мы ўсе! — піша Вадзім Саранчукоў.
Падтрымаць актывістаў можна на платформе molamola.by. У планах кампаніі - сабраць 3400 BYN. Таксама грошы можна пакінуць у краме «Адметнасць» на Кірава, 3.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…