Гродзенскія падлеткі могуць атрымаць стыпендыю і павучыцца ў Грузіі

Абвешчаны новы конкурс на атрыманне стыпендый для навучэнцаў з Арменіі, Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Рэспублікі Малдова і Украіны ва ўзросце 16−17 год, якія жадаюць паглыбіць свае веды аб Еўропе і Еўрапейскім саюзе. Заяўкі прымаюцца да 14 сакавіка 2020 года.

Стыпендыяльная праграма фінансуецца ЕС. Стыпендыі атрымаюць 35 найбольш паспяховых навучэнцаў з шасці краін, якія па завяршэнні навучання атрымаюць міжнародна прызнаны дыплом Міжнароднага бакалаўра (IB) з акцэнтам на еўрапейскія даследаванні. Праграма Еўрапейскай школы Усходняга партнёрства рэалізуецца ў Новай школе, Тбілісі, Грузія. Курс навучання разлічаны на два гады, пачынаючы з акадэмічнага года 2020−2021.

Гэтая ўнікальная праграма спалучае перадавы акадэмічны досвед праграм IB са спецыялізаваным выкладаннем, натхнёным еўрапейскай школьнай сістэмай. Абраныя студэнты будуць наведваць заняткі ў шматмоўным і шматкультурным асяроддзі, пашыраць свае веды пра Еўропу і Еўрапейскі саюз, паглыбляць веданне еўрапейскіх моў, літаратуры і гісторыі. Студэнты змогуць удзельнічаць у насычанай пазакласнай праграме, а таксама прымаць удзел у канферэнцыях высокага ўзроўню па пытаннях ЕС. Па сканчэнні праграмы студэнты атрымаюць міжнародны дыплом бакалаўра (IB) ў галіне еўрапейскіх даследаванняў.

Еўрапейская школа Усходняга партнёрства была створана ў рамках намаганняў ЕС і яго краін-партнёраў па ўмацаванні адукацыйных магчымасцей і міжрэгіянальных абменаў для моладзі ў Арменіі, Азербайджане, Беларусі, Грузіі, Рэспубліцы Малдова і Украіне.

Для ўдзелу ў конкурсе зацікаўленыя навучэнцы мусяць падаць заяўкі да 14 сакавіка 2020 года, 12:00 (поўдзень, UTC +4:00) праз сайт www.eapeuropeanschool.eu. Працэс адбору будзе ўключаць пісьмовыя тэсты і сумоўе для загадзя адабраных кандыдатаў. Спіс стыпендыятаў на 2020−2021 навучальны год будзе абвешчаны ў другой палове траўня 2020 года.

Па ўсіх пытаннях просім звяртацца па электронным адрасе euscholarship@eapeuropeanschool.eu або па тэлефоне: + 995 32 225 70 06 (стацыянарны тэлефон).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Медынінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць вядомы начны клуб — з абсталяваннем, штатам і базай кліентаў

У Гродне на продаж выставілі начны клуб "Калізей 2000". Ён прадаецца як гатовы бізнес. Паглядзелі,…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць падвал з дызайнерскім рамонтам

Прадаюць камерцыйнае памяшканне ў падвале будынка на вул. Савецкіх Пагранічнікаў, 17. Там дызайнерскі рамонт у…

16 красавіка 2025

У Гродне прадаюць маёмасць фірмы «Новое зрение». Клініку пазбавілі ліцэнзіі - яна сышла з Беларусі

У Гродне з аўкцыёну прадаюць памяшканне афтальмалагічнага цэнтра "Новое зрение" на вул. Леніна, 13-3. У…

15 красавіка 2025

У Гродне адкрыўся «партал у 90-я» — чарачная DEHDИ. Уладальнікі адсылаюць да рускіх фільмаў

Чарачная “са смакам дзяцінства” DEHDИ адкрылася ў Гродне на вул. 1-й Працоўнай, 8. Уладальнікі абяцаюць,…

15 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся «пакой лютасці» — там легальна можна знішчаць рэчы і тэхніку

У Гродне на Лідскай, 15А адкрыўся "пакой лютасці". Ва ўстанове пад назвай «Дебошь» можна скінуць…

15 красавіка 2025