Hrodna.life працягвае распавядаць пра цікавыя старыя рэчы, якія захоўваюцца ў жыхароў Гродна. На выхадных да нас у рэдакцыю заходзіў чытач Вадзім Таранка. Ён прынёс вешалку, якую ён знайшоў дома. Калісьці яна належала яго бабулі.
На вешалцы добра бачныя надпісы міжваеннага перыяду. Хутчэй за ўсё, яе купілі ў адной з крам Гродна.
«Вешалка належала маёй прабабулі Яніне Глебавіч, яна была швачкай і працавала дома ў Станіславове. Напэўна, гэтую рэч купіла недзе ў Гродне, як і тканіны, — распавядае Вадзім. — Вешалка доўгі час захоўвалася дома ў шафе, пакуль я не звярнуў на яе ўвагу».
Надпісы на вешалцы:
«Firma Chrześcijańska- POZNAŃSKI DOM ODZIEŻY — właść. — Bernard Michalski — GRODNO — Witoldowa, 17»
Па версіі гісторыка Андрэя Вашкевіча, у Гродне ў міжваенны перыяд знаходзіўся філіял Познаньскага дома адзення, хутчэй за ўсё на вуліцы Вітальдовай, 17 (суч. Сацыялістычная). Менавіта там і купілі вешалку.
«У нашым музеі [Гродзенскі абласны гісторыка-археалагічны музей — рэд.] дзве падобныя. Надпіс „Firma Chrześcijańska“ азначае барацьбу з яўрэйскай гандлем. У міжваенным Гродне нават быў даведнік па хрысціянскіх крамах», — распавёў гісторык.
У інтэрнэце можна знайсці падобныя вешалкі Познаньскага дома адзення з іншых гарадоў сучаснай Польшчы і Украіны: Любліна, Замосця, Луцка, Крамянца.
Вешалку з гісторыяй Вадзім пакінуў у рэдакцыі Hrodna.life, у будучыні яна папоўніць калекцыю якога-небудзь гродзенскага музея.
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…
Жыхар Гродна набіў на шчыкалатцы татуіроўку з выявай расійскага рэпера Пашы Тэхніка і подпісам “Досвидания”.…
На сёмым паверсе дома па вуліцы Ліможа, 48Б выстаўлена на продаж трохпакаёвая кватэра плошчай 74,8…
У Гродне рыхтуюцца да святкавання 80-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. Мерапрыемствы аб'яднаюць пад канцэпцыяй…
З 5 красавіка ў Гродне талоны на праезд у гарадскім грамадскім транспарце даражэюць на 10…