Пры разводзе будуць абавязкова прапаноўваць дапамогу медыятара

Мужа і жонку пры разводзе ў судзе або загсе павінны будуць у абавязковым парадку інфармаваць пра магчымасць прымірыцца з дапамогай медыятара. Гэта замацавана ў новым Законе № 277−3, які падпісаны Прэзідэнтам у снежні 2019 года і павінен уступіць у сілу 1 ліпеня, піша БЕЛТА.

У заканадаўстве замацоўваецца новае паняцце — інфармацыйная сустрэча з медыятарам. На думку міністра юстыцыі Алега Сліжэўскага, альтэрнатыўны метад вырашэння канфліктаў - гэта адно з перспектыўных напрамкаў прававой палітыкі краіны.

«Падчас такой камунікацыі ў пары будзе магчымасць яшчэ раз пашукаць варыянты кампрамісаў, дасягнення згоды. Пры гэтым прынцып добраахвотнасці захоўваецца: кожны вырашае сам, ці спрабаваць звяртацца да медыятара», — адзначыў міністр.

Міністр дадаў: навіной з’яўляецца і тое, што бакі змогуць звяртацца да медыятара на любой стадыі грамадзянскага і гаспадарчага судаводства.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025