Мужа і жонку пры разводзе ў судзе або загсе павінны будуць у абавязковым парадку інфармаваць пра магчымасць прымірыцца з дапамогай медыятара. Гэта замацавана ў новым Законе № 277−3, які падпісаны Прэзідэнтам у снежні 2019 года і павінен уступіць у сілу 1 ліпеня, піша БЕЛТА.
У заканадаўстве замацоўваецца новае паняцце — інфармацыйная сустрэча з медыятарам. На думку міністра юстыцыі Алега Сліжэўскага, альтэрнатыўны метад вырашэння канфліктаў - гэта адно з перспектыўных напрамкаў прававой палітыкі краіны.
«Падчас такой камунікацыі ў пары будзе магчымасць яшчэ раз пашукаць варыянты кампрамісаў, дасягнення згоды. Пры гэтым прынцып добраахвотнасці захоўваецца: кожны вырашае сам, ці спрабаваць звяртацца да медыятара», — адзначыў міністр.
Міністр дадаў: навіной з’яўляецца і тое, што бакі змогуць звяртацца да медыятара на любой стадыі грамадзянскага і гаспадарчага судаводства.