Якія дамы ў Гродне чакае капітальны рамонт у 2020-м годзе

124 дамы павінны адрамантаваць ў канцы 2020 года. У многіх будынкаў замяняюць дах і абнаўляюць фасады з 2019-га. Па даручэнні гарадскіх уладаў яны будуць здадзены да пачатку чэрвеня — да Фестывалю нацыянальных культур, паведамляе grodnoplustv.by.

Асноўныя віды работ, якія плануецца выконваць пры капітальным рамонце, — гэта капітальны рамонт даху, фасадаў, адмосткі, уваходных груп інжынернага абсталявання.

Тэхнічны стан, год пабудовы, звароты грамадзян — галоўныя крытэрыі для з’яўлення дома ў чарзе на капітальны рамонт. За 2018−19 гады ў Гродне адрамантавалі 208 будынкаў. Замянілі 258 ліфтаў у 92-х дамах.

Тытульны спіс капітальнага рамонту на дадзены момант знаходзіцца на ўзгадненні ў вышэйстаячай арганізацыі і пасля ўзгаднення будзе прадастаўлены ў Гродзенскі гарвыканкам на зацвярджэнне. Да 1 лютага ён будзе апублікаваны на сайце Гродзенскага гарвыканкама і ў СМІ.

Апошнія запісы

Міліцыя Гродна склала спісы фанатаў і «дэструктыўна настроеных»

У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…

18 красавіка 2025

Новая амбулаторыя, фантаны і гарадскі забег. Што будзе на 1 траўня ў Гродне (праграма)

Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…

18 красавіка 2025

У 2024 годзе ў Гродне за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў пакаралі 4 непаўналетніх

Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…

18 красавіка 2025

На «Гродна Азот» часта спрацоўвае пажарная сігналізацыя — датчыкі ненадзейныя

На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…

18 красавіка 2025

Для рэйсаў Гродна—Мінск закупілі кітайскіх аўтобусаў на $ 1,5 млн. Яны заменяць многія маршруткі

З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…

17 красавіка 2025

Літва забараніла перасякаць мяжу на матацыклах і мапедах — іх стала занадта шмат

Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…

16 красавіка 2025