124 дамы павінны адрамантаваць ў канцы 2020 года. У многіх будынкаў замяняюць дах і абнаўляюць фасады з 2019-га. Па даручэнні гарадскіх уладаў яны будуць здадзены да пачатку чэрвеня — да Фестывалю нацыянальных культур, паведамляе grodnoplustv.by.
Асноўныя віды работ, якія плануецца выконваць пры капітальным рамонце, — гэта капітальны рамонт даху, фасадаў, адмосткі, уваходных груп інжынернага абсталявання.
Тэхнічны стан, год пабудовы, звароты грамадзян — галоўныя крытэрыі для з’яўлення дома ў чарзе на капітальны рамонт. За 2018−19 гады ў Гродне адрамантавалі 208 будынкаў. Замянілі 258 ліфтаў у 92-х дамах.
Тытульны спіс капітальнага рамонту на дадзены момант знаходзіцца на ўзгадненні ў вышэйстаячай арганізацыі і пасля ўзгаднення будзе прадастаўлены ў Гродзенскі гарвыканкам на зацвярджэнне. Да 1 лютага ён будзе апублікаваны на сайце Гродзенскага гарвыканкама і ў СМІ.