Фота: lidanews.by
У пачатку года на фабрыцы пачалі вырабляць сумкі і заплечнікі з лёну. Калекцыя яшчэ не паступіла ў продаж, паведамляе lidanews.by.
Сумкі маюць розныя расфарбоўкі, форму, даўжыню ручак. Сумкі з ільняной тканіны трывалыя і зручна ўладкаваныя ўнутры — напрыклад, абавязкова маюць спецыяльную кішэню для тэлефона і ключоў. Да таго ж, лён — гэта экалагічна. Вырабы добра трымаюць форму, так як шыюцца з дубляванай (гэта значыць, злепленай ў два пласта) ільняной тканіны. Таксама ёсць заплечнікі і авоські.
— Наша прадпрыемства ўжо досыць даўно спецыялізуецца на выпуску абутку з лёну, які вырабляецца на аршанскім ільнокамбінаце. Ён папулярны як у Беларусі, так і за мяжой, і попыт на яго не падае. А сумкі задуманы як аксэсуар да яго. Наогул, сумкі з лёну можна насіць з розным абуткам. Але калі хтосьці захоча стварыць асабліва гарманічны вобраз, мы прадбачліва пра гэта паклапаціліся, — кажа аўтар навінак Людміла Машчэнская.
У пачатку лютага ў фірмовай краме фабрыкі будзе аформлены стэнд, дзе з калекцыяй навінак змогуць пазнаёміцца ўсе жадаючыя.
У АУС Гродна сфармавалі спісы найбольш актыўных футбольных заўзятараў і "дэструктыўна настроеных грамадзян". Туды ўвайшло…
Да 1 траўня ў Гродне адкрыюць амбулаторыю ў Грандзічах, уключаць фантаны. Само свята пачнецца з…
Сілавікі знайшлі чатырох непаўналетніх у Гродне і вобласці, якія распаўсюджвалі экстрэмісцкія матэрыялы. Пра гэта напісана…
На "Гродна Азот" усё часцей спрацоўвае пажарная сігналізацыя - у параўнанні з першым кварталам мінулага…
З 21 красавіка на маршруце Гродна-Мінск большасць маршрутак заменяць кітайскімі аўтобусамі Zhong Tong. Транспарт закуплялі…
Зараз праз памежныя пераходы ў Мядзінінкай (з беларускага боку Каменны Лог) і Шальчынінкай (Беняконі) можна…