Дом-свечку на месцы «Молочного мира» на Гарнавых панізяць і перанясуць бліжэй філармоніі

На месцы былой фабрыкі марожанага на вуліцы Гарнавых планавалі пабудаваць гмах на 20 паверхаў з жылой і грамадскай часткай. Але цяпер праект можа змяніцца.

Аб планах забудаваць тэрыторыю былой вытворчасці «Молочный мир» паведаміў летам 2018 года. Раней там планавалася пабудаваць 4−9 павярховыя будынкі, але фабрыка прапанавала ўзвесці элітнае жыллё з падземнай паркоўкай, панарамным ліфтам і назіральнай пляцоўкай, а таксама басейнам, офісамі, рэстаранам і іншымі пунктамі паслуг.


Чытайце таксама: А калі не зносіць? Што можна зрабіць з «Молочного Мира» на Гарнавых


Галоўны архітэктар Гродна Вольга Барэйка расказала «Гродзенскай праўдзе», што перадпраектныя работы прайшлі ў «Гроднаграмадзянпраекце»: інстытут правёў унутраны конкурс, прапанаваныя эскізы былі акумуляваныя і разгледжаныя. «Гроднаграмадзянпраект» прапанаваў перанесці меркаваны гмах з тэрыторыі прадпрыемства бліжэй да скрыжавання ля філармоніі. Так ён будзе менш ціснуць на краявідныя кропкі горада. Таксама будынак панізілі з 20 да 14 паверхаў.

Прапанову ўхваліў інвестар, яго вынесуць на архітэктурна-горадабудаўнічы савет. У ім будуць удзельнічаць і прадстаўнікі землеўпарадкавальнай службы, паколькі стаіць пытанне пашырэння ўчастка пад забудову. Старая пляцоўка фабрыкі марожанага будзе задзейнічана пад добраўпарадкаванне, будаўніцтва парковак і падземнага паркінга.


Чытайце таксама: Галоўная архітэктарка Гродна распавяла, што пабудуюць у найбліжэйшы час

Падзяліцца

Апошнія запісы

У Гродне з’явіцца больш пляцовак для выгулу сабак

Плануецца, што ў кожным раёне з’явіцца па дзве новыя пляцоўкі для выгулу хатніх жывёл. Адпаведны…

22 лістапада 2024

Гродзенскага актывіста Ежы Грыгенчу завочна асудзілі на 6 гадоў калоніі

Гродзенскі абласны суд прызнаў Ежы Грыгенчу вінаватым паводле чатырох крымінальных артыкулаў. Яму прызначылі шэсць гадоў…

21 лістапада 2024

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з’явіўся ў майцы «Команда Путина»

Блогер з Гродна Аляксей Саўко з ростам у 136 см апублікаваў фота ў футболцы “Команда…

21 лістапада 2024

У Гродне з’явіўся першы 3D-экран — яго размясцілі на фасадзе Triniti

Экран вышынёй 7 метраў з’явіўся на фасадзе гандлёва-забаўляльнага цэнтра Triniti на праспекце Янкі Купалы. Гэта…

21 лістапада 2024

Белстат: Турыстаў у Гродзенскай вобласці стала менш у 20 разоў. Тлумачым, чаму насамрэч сітуацыя значна лепш

Гродзенская вобласць страціла лідарскую пазіцыю па колькасці арганізаваных турыстаў. Цяпер сярод найбольш папулярных напрамкаў —…

21 лістапада 2024

КДБ увёў у Гродне рэжым контртэрарыстычнай аперацыі

Аперацыя праводзіцца на тэрыторыі Гродна і Гродзенскага раёна ў рамках камандна-штабных вучэнняў сілавікоў. На час…

21 лістапада 2024