Пра незвычайны выпадак расказаў гродзенскі святар Георгій Рой. Ён учора гуляў з сабакам па лесе, а калі вярнуўся, заўважыў на ім кляшча, піша n*.by.
«Увесну мы надзяваем сабаку адмысловы ашыйнік, але ўчора ён быў без яго. Мы нават не думалі, што ў гэту пару года могуць быць кляшчы», — наракае Георгій Рой.
У Навукова-практычным цэнтры Акадэміі навук па біярэсурсах тлумачаць, што такое цалкам верагодна.
«Кляшчы і ўзімку могуць быць актыўныя, калі адліга. Гэта не навіна. Для іх цяпер нармальнае надвор’е, — кажа загадчык лабараторыі Алег Прышчэпчык. — Мы неяк у лютым-сакавіку былі ў Белавежскай пушчы, і на вялікіх палянах, дзе снег сышоў, кляшчы сядзелі на траве і чакалі ахвяр».
Навуковец дадае, што кляшчы даволі трывалыя. Калі ляжыць снег і тэмпература трымаецца нуль і ніжэй, то яны ўпадаюць у анабіёз, хаваюцца ў зямлю і чакаюць. Як толькі праграюцца верхнія слаі глебы, яны выходзяць, каб пашукаць мышэй і яшчарак. А ў сухія сезоны года сустракаюцца рэдка — для іх гэта некамфортнае надвор’е.
Пераносчыкамі інфекцый кляшчы могуць быць і ўзімку.
«Калі ў арганізме кляшча ўжо ёсць агент (бактэрыяльны, вірусны), то ён будзе захоўвацца, пакуль клешч не загіне. Таму гэта латарэя, укусіць цябе здаровы ці хворы клешч», — пракаментаваў Алег Прышчэпчык.
Крама “Власть кофе” абяцае шырокі асартымент абсмажанай кавы з розных куткоў свету - Лацінскай Амерыкі,…
У рэстаране “Бекон” будуць спалучаць амерыканскую і паназіяцкую кухню. Там будзе адкрытая кухня - можна…
Малюнак гродзенскага каралеўскага палаца, які быццам бы стварыў невядомы аўтар у XVIII стагоддзі, набыў вялікую…
У сярэдзіне сакавіка на Замкавай, 11 адкрылася фотастудыя Retreat. У студыі ёсць некалькі працоўных зон…
Гатэль «Кронон Парк Гатэль», размешчаны ў лесапарку Пышкі ў Гродне, атрымаў прэмію Travel Time Awards…
У 2024 годзе бацькоўскіх правоў у Беларусі былі пазбаўлены бацькі 3 955 дзяцей. Гэта найбольшая колькасць…